Галерэя Кастуся Качана

музеі
Хуткая навігацыя

Апісанне

Тып

Мастацкі

Выставачныя экспазіцыі

2

Галерэя вядомага беларускага мастака Кастуся Качана - адна з першых прыватных мастацкіх галерэй Беларусі, размешчана ў самым сэрцы старадаўняга горада Навагрудак.

Кастусь Качан - адзін з лепшых мастакоў-пейзажыстаў рэспублікі, чые працы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва Рэспублікі Беларусь, мностве іншых музеяў Беларусі і замежжа, у прыватных галерэях па ўсім свеце (Германіі, Чэхіі, ЗША, Кітаі, Турцыі, Мексіцы і інш.). Мастацтвазнаўцы заслужана называюць Кастуся Качана песняром беларускіх мястэчак.

У трохпавярховым будынку карціннай галерэі, выкананым у стылі традыцыйнай шляхецкай сядзібы, знаходзяцца дзве выставачныя залы, а таксама майстэрня. Тут можна палюбавацца зачаравальнымі сваёй спакойнай прыгажосцю краявідамі і нацюрмортамі Кастуся Качана. Таксама тут знаходзяцца экспанаты шклозавода «Нёман», старадаўняя мэбля і прадметы побыту.

У галерэі праводзяцца экскурсіі і майстар-класы, творчыя мерапрыемствы, тут можна выпіць кавы пад жывую музыку, набыць на памяць паштоўкі і рэпрадукцыі.

Экспазіцыі

Першая зала галерэі карціны позняга перыяду творчасці Кастуся Качана.

Другая зала галерэі карціны ранняга перыяду творчасці Кастуся Качана; экспанаты шклозавода «Нёман», пачынаючы з сярэдзіны 19 стагоддзя, стыль канструктывізм, прадстаўлены ў вырабах са шкла, каляровыя кампазіцыі - зялёная, карычневая, бірузовая, чырвоная, розны стыль і розныя гады стварэння; старадаўняя мэбля і прадметы побыту.

Графік працы

Адміністрацыя 10:00 - 19:00 без выходных

Каса 10:00 - 19:00 без выходных

Экспазіцыі 10:00 - 19:00 без выходных

Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Галерэя Кастуся Качана

На мапе

Адрас

Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, г. Навагрудак, вул. Замкавая, 9