Літаратурны музей Максіма Багдановіча

музеі
Літаратурны музей Максіма Багдановіча Літаратурны музей Максіма Багдановіча Літаратурны музей Максіма Багдановіча Літаратурны музей Максіма Багдановіча Літаратурны музей Максіма Багдановіча Літаратурны музей Максіма Багдановіча Літаратурны музей Максіма Багдановіча Літаратурны музей Максіма Багдановіча Літаратурны музей Максіма Багдановіча Літаратурны музей Максіма Багдановіча Літаратурны музей Максіма Багдановіча Літаратурны музей Максіма Багдановіча
+12 фота

Апісанне

Тып

Літаратурны

Выставачныя экспазіцыі

4

Экспазіцыі

калекцыі самая вялікая калекцыя – кнігі, сярод якіх пяць экзэмпляраў адзінага прыжыццёвага зборніка вершаў М.Багдановіча «Вянок» (3 экзэмпляры з аўтографамі паэта), кнігі кола чытання М.Багдановіча, літаратура пра яго жыццё і творчасць, кнігі беларускіх паэтаў і празаікаў канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя, творы паслядоўнікаў Максіма, пераклады, прысвячэнні. Значную калекцыю ўтвараюць рукапісы. Тут прадстаўлены: рукапісны зборнік вершаў М.Багдановіча «Зеленя» (назвы вершаў, цыклаў і кніг даюцца на мове арыгінала), аўтографы вершаў «Я вспоминаю дом старинный…» і «Я нядужны, бязскрыдлы паэт…», а таксама ўспаміны пра паэта (Адама Ягоравіча Багдановіча, Зоські Верас, Дзіядора Дзябольскага і іншых), рукапісы родных і знаёмых, людзей з асяроддзя паэта (Уладзіміра Караленкі, Кацярыны Пешкавай, Аркадзя Смоліча); аўтографы беларускіх дзеячаў культуры і мастацтва – Змітрака Бядулі, Альберта Паўловіча, Кандрата Крапівы, Максіма Танка, Максіма Лужаніна, Анатоля Багатырова, Юрыя Семенякі і іншых.

калекцыя прадстаўлена асабістымі матэрыяламі сям’і Багдановічаў і сваякоў, а таксама дакументамі грамадска-культурнага жыцця Беларусі, якія тычацца пытанняў ушанавання памяці паэта.

раздзел аудыёвізуальных помнікаў сабраны каля 6 тысяч фотаздымкаў і негатываў, сярод якіх усе вядомыя фотаздымкі Максіма, яго родных, знаёмых і сяброў, даследчыкаў яго творчасці; фотаздымкі мясцін, звязаных з жыццём і іменем паэта; фотаздымкі і негатывы мерапрыемстваў па ўшанаванні памяці паэта. Захоўваюцца ў фондах тры кінастужкі пра Максіма Багдановіча, відэафільм, грампласцінкі, дыскі і запісы вершаў, песень і музычных кампазіцый на словы М.Багдановіча, магнітафонныя запісы ўрачыстых мерапрыемстваў і ўспамінаў пра паэта.

творы мастацтва Вобраз Максіма і тэмы яго творчасці натхнілі мастакоў на стварэнне шматлікіх твораў мастацтва. У фондах музея захоўваюцца 72 карціны, 19 скульптур, 309 графічных твораў. Больш за 1000 прадметаў этнаграфіі і побыту, мэблі, ткацтва, адзення дазваляюць ствараць экспазіцыі і выстаўкі, якія адлюстроўваюць умовы жыцця і побыту канца ХІХ − пачатку ХХ стагоддзя.

Графік працы

Адміністрацыя 09:00 - 18:00 выхадныя субота, нядзеля

Каса 09:30 - 17:30 выхадныя субота, нядзеля

Экспазіцыі 09:30 - 17:30 выхадныя субота, нядзеля

На мапе

Адрас

220029, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

Выберыце, дзе працягнуць

favicon

Ekskursii.by

browser icon

Google Chrome