Музей гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
музеі
Апісанне
Тып
Гістарычны
Размяшчэнне
Экспазіцыя Музея адлюстроўвае асноўныя этапы станаўлення і развіцця акадэмічнай навукі ў Беларусі, гісторыю фарміравання сучаснай арганізацыйнай структуры Акадэміі навук, дасягненні і вынікі навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці яе вучоных і арганізацый, этапы станаўлення акадэмічных навуковых школ у галіне прыродазнаўчых, тэхнічных, медыцынскіх, гуманітарных, сацыяльных і іншых навук. У Музеі прадстаўлены таксама матэрыялы па арганізацыі навукі ў Беларусі з пачатку XX стагоддзя, з моманту стварэння Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта). Асобныя раздзелы экспазіцыі прысвечаны пытанням дзяржаўнага кіравання навукай і міжнародным навукова-тэхнічным сувязям.
Графік працы
Адміністрацыя 9:00 - 17:00 выхадныя субота, нядзеля
Каса 9:00 - 17:00 выхадныя субота, нядзеля
Экспазіцыі 9:00 - 17:00 выхадныя субота, нядзеля
На мапе
Адрас
220072, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66
Каардынаты