Дом-музей дзеда Талаша
музеі
Апісанне
Рашэнне аб стварэнні Дома-музея дзеда Талаша было прынята 26 ліпеня 1988 г. Петрыкаўскім райвыканкамам. 7 лістапада 1989 года музей адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў. Музей размясціўся ў д.Наваселкі, на сядзібе славутага беларускага партызана Васіля Ісакавіча Талаша (дзеда Талаша). Музейны комплекс уключае ў сябе два дома: "малы дом", у якім жыў Талаш з сям'ёй да польскай акупацыі (быў спалены палякамі ў 1920 годзе, узведзены нанова), "вялікі дом", пабудаваны Талашом і яго сынамі пасля грамадзянскай вайны, хлеў і склеп. Дэманстрацыйная плошча залаў музея складае 63 м2. Дзейнічаюць 2 пастаянныя экспазіцыі. Агульная колькасць музейных прадметаў складае 885, з іх асноўнага фонду 516, навукова-дапаможнага 369 прадметаў.
Экспазіцыі
”Сялянская хата канца XIX - пачатку-XX стст.” прадстаўлены прадметы побыту і прылады сялянскай працы.
”Партызанскі рух на Петрыкаўщыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны” у экспазіцыі прадстаўлены асабістыя рэчы, фатаграфіі родных і блізкіх, аднавяскоўцаў і паплечнікаў Талаша, дакументы часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Графік працы
Адміністрацыя 08:30 - 17:30 выхадныя субота, нядзеля
Экспазіцыі 08:30 - 17:30 выхадныя субота, нядзеля
На мапе
Адрас
247940, Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, Петрыкаўскі раён, в.Навасёлкі
Каардынаты