Расонскі музей баявой садружнасці
музеі
Апісанне
Расонскі Музей баявой садружнасці адкрыты 4 ліпеня 1981 г. У час Вялікай Айчыннай вайны на Расоўшчыне дзейнічаў другі - партызанскі - фронт. Рускія, беларусы, латышы, літоўцы - аб'яднанымі сіламі наносілі фашысцкім захопнікам зруйнавальныя ўдары. Тут у шырокім раёне утварыўся Брацкі партызанскі край.
Дружба рускага, беларускага, латышскага і літоўскага народаў мае глыбокія гістарычныя карані. Аб гэтай дружбе распавядаюць экспазіцыі Музея баявой садружнасці. Матэрыялы і дакументы знаёмяць з подзвігамі савецкіх воінаў ў абарончых баях на паўночным захадзе Беларусі, з гераічнымі эпізодамі бітваў пад Масквой, на Волзе, пад Курскам і Арлом, у перыяд вызвалення нашай рэспублікі і паняволеных народаў Еўропы ад фашысцкіх захопнікаў, удзельнікамі якіх былі ўраджэнцы Расонскага раёна.
Музей з'яўляецца цэнтрам ваенна-патрыятычнага і інтэрнацыянальнага выхавання. Экскурсіі ў музеі і па месцах баёў савецкіх воінаў і партызан, гутаркі, лекцыі, тэматычныя вечары, - такія формы яго масавай работы. Выяўленне і збор рэліквій гераічнага мінулага краю вядзецца пастаянна. У фондах музея захоўваецца больш за 10 тысяч дакументаў і прадметаў музейнага значэння. Экспазіцыі размяшчаюцца ў 13 залах. Асобная зала прысвечаны вядомаму партыйнаму і дзяржаўнаму дзеячу Герою Савецкага Саюза, Герою Сацыялістычнай Працы П.М. Машэраву. На пляцоўцы перад уваходам у будынак размешчана выстава цяжкага ўзбраення Чырвонай Арміі перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Мастацкае афармленне экспазіцыі музея выканана мастаком В. К. Чуглазовым.
Экспазіцыі
Рэчавы фонд прадметы побыту ваеннага часу, адзенне, музычныя інструменты, сцягі, гаспадарчы інвентар, форменнае адзенне, ткацкія вырабы, сталовыя прыборы, медыцынскія інструменты, кераміка
Дакументы асабістыя дакументы воінаў, партызан, жыхароў раёна, кнігі, плакаты, асабістыя лісты, газеты, улёткі, рукапісы
Выяўленчае мастацства карціны, малюнкі, скульптура, паштоўкі, жывапіс, графіка
Нумізматыка ордэны, медалі, значкі, грашовыя знакі (манеты)
Зброя агнястрэльная зброя перыяду Вялікай Айчыннай вайны
Фотаздымкі асабістыя фатаграфіі воінаў і партызан, заслужаных жыхароў раёна, фатаграфіі асобных гістарычных падзей
Графік працы
Адміністрацыя 08:00 - 17:00 выхадныя субота, нядзеля
Каса 08:00 - 17:00 выхадныя панядзелак
Экспазіцыі 08:00 - 17:00 выхадныя панядзелак
На мапе
Адрас
211471 Беларусь, Віцебская вобласць, г.п. Расоны, вул. Савецкая, 10а
Каардынаты