У 1998 годзе створаны Цэнтр рамёстваў, дзе дзейнічаюць майстэрні Ткацтва, ганчарства, Кузніца, майстэрня па мастацкай апрацоўцы драўніны, музейны аб'ект Карчма. На базе Цэнтра рамёстваў, майстэрні якога знаходзяцца на тэрыторыі сядзібна-паркавага комплексу (помнік эклектычнай архітэктуры пачатку ХХ ст.) праводзяцца свята-конкурс "Гліняны звон", анімацыйныя прадстаўленні, пленэр "Сонечная цеплыня дрэва", цукеркавы фестываль "IVKON", па заяўках арганізуецца адроджаны абрад "Вяселле".
Івянецкі музей традыцыйнай культуры
музеі
Апісанне
Івянецкі музей традыцыйнай культуры з'яўляецца пераемнікам адкрытага 11 верасня 1957 мемарыяльнага музея Ф.Э.Дзяржынскага. Размяшчаецца ў двухпавярховым будынку, пабудаваным у 30-х гадах ХХ ст. У 1977 праведзена рэканструкцыя. 23 Студзеня 2006 года музей Ф.Э.Дзяржынскага перайменаваны ў дзяржаўную ўстанову "Івянецкі музей традыцыйнай культуры". Музейны фонд налічвае 18505 музейных прадметаў, у тым ліку асноўнага фонду - 12746, навукова - дапаможны - 5759. В музеі ёсць рэдкія фатаграфіі, дакументы, кнігі, прадметы к. XIX - пач. XX ст.ст. Распавядаецца пра побыт і культуры жыхароў мястэчка Івянец і яго ваколіц. Цікавасць уяўляюць матэрыялы пра графа Тышкевіча, Канстанціна Паплаўсага, Казіміра і Люцыю Дзяржынскіх, народных музыкаў і мясцовых настаўнікаў.
Экспазіцыі
Фота калекцыя прысвечана жыцці і творчасці Ф.Э. Дзяржынскага. Таксама прадстаўлены матэрыялы аб Івянецкім батальёне памежнай аховы.
Дакументы калекцыя налічвае 2003 экспаната. Прадстаўлены дакументы, прысвечаныя жыццю і дзейнасці Ф.Э. Дзяржынскага канца XIX-пачатку XX стст., паперы уладальнікаў фабрык-мануфактур К. Дамброўскага і Ф. Лотыша, мясцовых рамеснікаў, патэнт на дазвол адкрыцця кузні 1949 г., узнагароды музея.
Друкаваныя выданні у калекцыі прадстаўлена 1598 экспанатаў: кнігі пра жыццё і творчасць, напісаныя Ф.Э. Дзяржынскім, падручнікі 50-60 гг. XX ст.
Археалогія калекцыя налічвае 174 экспаната. Прадстаўлены фрагменты керамічнага і шклянога посуду канца XIX-пачатку XX стст., цацак-свісцелак канца XIX ст.
Нумізматыка, баністыка ў калекцыі прадстаўлены крэдытныя білеты дзяржбанкі Расіі пачатку XX ст., манеты XIX ст. і 20-30-х гг. XX ст., Разліковыя квіткі Польшчы 1929-1936 гг.
Жывапіс калекцыя налічвае 48 экспанатаў. Прадстаўлены карціны Г. Ф. Бржзоўскага, В.Ф. Сумарава (70-я гады XX ст.).
Графіка прадстаўлены гравюры П. Драчова, Ю. Кухарава
Скульптура калекцыя налічвае 60 экспанатаў. Прадстаўлены работы невядомага аўтара "Рымскія воіны", "Чорт" пачатку XX ст.
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва калекцыя налічвае 342 экспаната. Прадстаўлены пано, выкананыя разьбяром па дрэве А.Ф. Пупко. вышыўка і інш
Этнаграфія калекцыя налічвае 4128 экспанатаў. Прадстаўлена адзенне, прылады працы, керамічныя вырабы, бытавыя прыборы, вырабы ткацтва.
Фота У калекцыі прадстаўлены фота знакамітых і вядомых людзей: кампазітара К. Паплаўскага, харэографа І.В. Ляшчынскага, музыкаў С. Ліпніцкай, Лямбовічаў, народных умельцаў і майстроў.
”Кераміка. Традыціі і сучаснасць” прадстаўлены пласты, збаны, спарышы, рынкі, збаны, міскі і інш. Традыцыйны посуд, упрыгожаны "фляндровкай" - візітная картка Івянца.
Графік працы
Адміністрацыя 9.00 - 18.00 выхадныя субота, нядзеля
Каса 10.00 - 17.00 выхадныя нядзеля, панядзелак
Экспазіцыі 10.00 - 17.00 выхадныя нядзеля, панядзелак
На мапе
Адрас
222370, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., Валожынскі р-н, г.п. Івянец, вул. Музейная, 2
Каардынаты
Выберыце, дзе працягнуць
Ekskursii.by
Google Chrome