Яго заснавальнікам і першым дырэктарам быў краязнаўца, адзін з арганізатараў партызанскага руху на Рагачоўшчыне — Сямён Мацвеевіч Свярдлоў.
У 1967 годзе па распараджэнні Рады Міністраў БССР на базе гісторыка-краязнаўчага музея ў горадзе быў адкрыты Музей народнай славы, а з 3 кастрычніка гэтага ж года былі зацверджаны кадры і штатны расклад. З гэтага часу музей набыў статут дзяржаўнага.
У красавіку 1970 года рашэннем Выканкама Рагачоўскай раённай Рады дэпутатаў працаўнікоў была адкрыта для наведвальнікаў першая экспазіцыя, якая складаецца з дзвюх залаў: "Рэвалюцыйныя падзеі на Рагачоўшчыне" і "Вялікай Айчыннай вайна" і вызваленне горада і раёна.
У лістападзе 1991 года музею народнай славы было вылучана для месцавання новай экспазіцыі будынак былога банка па вул.Леніна, 58. Пасля рамонту і рэканструкцыі будынка 2 ліпеня 2000 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё новай экспазіцыі музея, якая размешчана на плошчы 212 кв.м і складаецца з 5 зал і 2-х частак.
Агульная плошча музея складае 412 кв. м, дэманстрацыйная плошча залаў 335 кв. м. Агульная колькасць музейных прадметаў каля 45 тыс., з іх асноўнага фонду 28 943, навукова-дапаможнага 16 635.
Усе прадметы асноўнага фонду музея падзелены на 40 калекцый. Самыя буйныя калекцыі музея: "Археалогія", "Асабістыя дакументы", "Нумізматыка", "Фалерыстыка", "Друкаваныя выданні", "Фатаграфіі". Вялікую каштоўнасць уяўляюць калекцыі абразаў і старадаўніх выданняў, а таксама скарбаў манет і зброі. Унікальная калекцыя, якая ўяўляе працы расійскіх і беларускіх мастакоў, а таксама рагачоўскіх мастакоў, асабліва каштоўная калекцыя прац Анатоля Каплана. У дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь уключаны 27 музейных прадметаў.