Уся абстаноўка музея-сядзібы ў сваім афармленні, так ці інакш, звязаная з насякомымі: гэта шпалеры, цюль на вокнах, пасцельная бялізна, сувеніры, посуд, свяцільні, кнігі пра насякомых і спецыяльная літаратура, альбом з фотаздымкамі, вазы, гадзіннік, ручнікі, сурвэткі і інш. На часопісным століку – падборка газет і часопісаў, у якіх распавядаецца аб музеі і альбом з фотаздымкамі, якія адлюстроўваюць нядоўгую гісторыю музея.
За час існавання музея, акрамя беларусаў, у ім пабывалі госці з Расіі (Масква, Екацярынбург, Валгаград, Казань, Сыктывкар, Севераморск, Мурманск, Петрапаўлаўск-Камчацкі), Украіны, Туркменістана, краін Балтыі, Польшчы, Германіі, Англіі, Ірландыі, ЗША , Канады, Галандыі, Даніі, Францыі і Кітая.