- x 1
- Sanatorii.by
- x 2
- x 4
Аб прадпрыемстве
Аб прадпрыемстве «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму»
Беларускі тураператар прыватнае навукова-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» прафілюецца на ўнутраным і ўязным турызме ў Рэспубліцы Беларусь. Прадпрыемства створанае 9 жніўня 2007 года ў горадзе Мінск з мэтай прадастаўлення анлайн-сэрвісу па браніраванню турыстычных паслуг. Зручнасць, хуткасць, актуальнасць інфармацыі і дакладнасць у дробязях - асноўныя прынцыпы працы нашай кампаніі.
«Місія кампаніі - стварэнне нацыянальнага турыстычнага прадукту, ўкараненне самых перадавых інфармацыйных тэхналогій у арганізацыю адпачынку ў Беларусі, прадастаўленне высокага ўзроўню сэрвісу для кліентаў з любым узроўнем даходу.»
«Мэта кампаніі - павышэнне якасці і канкурэнтаздольнасці турыстычных паслуг на рынках ўязнога і ўнутранага турызму Рэспублікі Беларусь.»
ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» - сучасны беларускі тураператар, які прапануе поўны комплекс турыстычных паслуг у Рэспубліцы Беларусь ад браніравання пражывання ў гасцініцах да арганізацыі камбінаваных тураў, бізнес-канферэнцый, дзелавых перамоў, спартыўных мерапрыемстваў.
Высокія стандарты абслугоўвання кліентаў, вывераныя на працягу 17 гадоў паспяховай працы, ўкараненне сучасных інтэрнэт-тэхналогій, прымяненне ў працы з кліентамі найноўшых камунікатыўных сродкаў, стварэнне зручнага і інтуітыўнага працэсу браніравання тураў, дагаворныя адносіны з усімі аб'ектамі адпачынку на тэрыторыі краіны - усё гэта дае нам магчымасць прасоўваць турыстычны прадукт Беларусі далёка за яе межамі.
Сёння з дапамогай кампаніі «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» усю разнастайнасць сінявокай Беларусі ацанілі грамадзяне з больш як 100 краін свету, сярод іх кліенты з Расійскай Федэрацыі і іншых членаў СНД, Еўропы, Амерыкі, Аўстраліі, Азіі і Афрыкі. Штогод арганізацыю адпачынку ў Беларусі нам давяраюць каля 20 000 кліентаў, якія браніруюць туры ў рэжыме анлайн з дапамогай 6 спецыялізаваных інтэрнэт-парталаў прадпрыемства.
Перавагі працы з ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму»:
-
Усе віды турыстычных і спадарожных паслуг
Спецыялісты кампаніі забраніруюць любы пакет наземнага абслугоўвання ў Беларусі: пуцёўкі ў санаторыі, турыстычныя комплексы і базы адпачынку, сядзібы, пражыванне ў гасцініцах, рэгулярныя зборныя экскурсіі і індывідуальныя экскурсійныя туры, паляўнічыя туры, паслугі трансферу, арганізуюць карпаратыўнае мерапрыемства або дзелавыя перамовы. -
6 спецыялізаваных інтэрнэт-парталаў пра адпачынак у Беларусі
Уся разнастайнасць турыстычных магчымасцей Беларусі адлюстравана ў 6 спецыялізаваных інтэрнэт-парталах, кожны з якіх прысвечаны асобнаму тыпу адпачынку. Усе інтэрнэт-парталы ўтрымліваюць сістэматызаваную інфармацыю пра тып адпачынка, якая суправаджаецца багаццем актуальных фатаграфій і відэаролікаў, даведачнай інфармацыі і зручнай сістэмай пошука. -
Анлайн-браніраванне 7 дзён на тыдзень, 24 гадзіны ў суткі
Сучасная і зручная сістэма анлайн-браніравання турыстычных паслуг у выглядзе электроннай заяўкі і асабістага кабінета дазваляе браніраваць пуцёўкі ў рэжыме рэальнага часу, сачыць за статусам замовы, у любы час сутак задаваць пытанні спецыялістам кампаніі, весці электронны дакументаабарот і многае іншае. -
Давер кліентаў і партнёраў
Штогод інтэрнэт-парталы «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» наведвае больш за 6 450 000 карыстальнікаў. За гады працы мы арганізавалі каля 240 000 тураў для кліентаў з розных куткоў свету. Дагаворныя адносіны з партнёрамі, колькасць якіх толькі ў Рэспубліцы Беларусь перавышае 1 200, дапамагае нам ствараць высакаякасны турыстычны прадукт. -
Мабільнасць і сучасныя віды сувязі
Для зручнасці браніравання тураў і зносін з кліентамі мы маем групы і акаўнты ва ўсіх сацыяльных сетках - УКантакце, Аднакласнікі, Facebook, Twitter, Instagram. Нашы спецыялісты аператыўна адкажуць на любое пытанне ў самых папулярных мабільных прыкладаннях - Viber, WhatsApp, Skype, Telegram. -
Youtube-канал пра адпачынак у Беларусі
Наша кампанія мае самы шырокі ў Беларусі Youtube-канал пра адпачынак у Беларусі. Больш 6 000 відэаролікаў пра санаторыі, аздараўленчыя цэнтры, базы адпачынку і сядзібы Беларусь ахопліваюць разнастайныя тэматыкі сюжэтаў: ад маляўнічых пейзажаў да унікальных відэаролікаў аб методыках лячэння ў санаторна-курортных ўстановах і інтэрв'ю ўрачоў. -
Форум пра адпачынак у Беларусі
Форум прадпрыемства складаецца з больш чым 51 100 паведамленняў карыстальнікаў і ўтрымлівае самыя актуальныя водгукі гасцей пра адпачынак у Беларусі. На форуме любы наведвальнік інтэрнэт-парталаў кампаніі можа задаць пытанне і атрымаць падрабязны адказ ад супрацоўнікаў на розныя тэмы, прама ці ўскосна звязаныя з планаваннем турыстычнай паездкі ў Беларусь. -
Экспедыцыі па ўсёй Беларусі
За дзесяць гадоў працы супрацоўнікі кампаніі здзейснілі больш 1 000 службовых паездак па ўсёй Рэспубліцы Беларусь з мэтай збору дэталёвай інфармацыі аб аб'ектах адпачынку. Сёння на інтэрнэт-партале прадпрыемства загружана 82 500 фатаграфій санаторыяў, турыстычных комплексаў, баз адпачынку, сядзібаў, гасцініц, славутасцяў і музеяў, а архівы налічваюць звыш 1 600 000 фатаграфій пра адпачынак у Беларусі.
Працэс браніравання:
У 2007 годзе каманда ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» упершыню ў Беларусі падала кліентам зручны і просты працэс анлайн-браніравання пуцёвак. Сёння удасканалены анлайн працэс браніравання складаецца з пяці простых этапаў, праходжанне якіх у залежнасці ад складанасці тура займае не больш за 20 хвілін.
пошук і выбар аб'екта адпачынку
1адпраўка заяўкі
2браніраванне
3аплата
4атрыманне дакументаў
5
Інтэрнэт-парталы прадпрыемства:
Гісторыя прадпрыемства:
Беларускі тураператар «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» - каманда прафесійных і любячых сваю працу спецыялістаў. На працягу 17 гадоў мы застаемся вернымі сваёй справе, адкрываем для гасцей вобраз Беларусі як самабытнай, развітой і багатай сваімі традыцыямі краіны. Гісторыя нашага прадпрыемства - гэта гісторыя поспеху кампанія, якая дынамічна развіваецца і якая за непрацяглым тэрмін даросла да статусу нацыянальнага тураператара.- x 4
- Sanatorii.by Beltur.by Beltransfer.by Belhotel.by
- x 1
- x 10
- x 15
- x 5
- Sanatorii.by Beltur.by Beltransfer.by Belhotel.by Ekskursii.by
- x 1
- x 1
- x 14
- x 21
- x 6
- Sanatorii.by Beltur.by Beltransfer.by Belhotel.by Ekskursii.by Belarus-online.by
- x 1
- x 2
- x 2
- x 21
- x 25
- x 6
- Sanatorii.by Beltur.by Beltransfer.by Belhotel.by Ekskursii.by Belarus-online.by
- x 1
- x 3
- x 3
- x 22
- x 30
9 жніуня 2007 года
2009 год
2011 год
2015 год
2018 год
- - супрацоўнік
- - узнагарода
- - дзяржаўная ўзнагарода
- - транспарт
- - уласны офіс
- - інтэрнэт-партал
Узнагароды прадпрыемства:
Узнагароды прадпрыемства – паказчык зладжанай і выразнай працы ўсіх яго падраздзяленняў, прызнанне высокіх дасягненняў і прафесіяналізму, якасці паслуг. Беларускі тураператар - уладальнік мноства рэспубліканскіх узнагарод у галіне турызму. Мы неаднаразова ўдастоены вышэйшых узнагарод Рэспублікі Беларусь, а ў чэрвені 2017 года «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару за дасягненне высокіх паказчыкаў у фінансава-эканамічнай дзейнасці.З усімі ўзнагародамі беларускага тураператара «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» можно азнаёміцца ў адпаведным раздзеле.
Супрацоўнікі прадпрыемства:
Сёння кампанія «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» - гэта маладая энергічная каманда прафесіяналаў з вышэйшай турыстычнай адукацыяй. Штат супрацоўнікаў кампаніі налічвае 30 супрацоўнікаў, аб'яднаных у некалькі профільных аддзелаў, сярод якіх 3 спецыялізаваных аддзела продажу турыстычнага прадукту і аддзел вэб-распрацоўкі і тэхнічнай падтрымкі. Падрабязная інфармацыя пра калектыў прадпрыемства прадстаўлена на карпаратыўным інтэрнэт-партале Att.by.
Адрас, кантакты
Усе дасягненні прадпрыемства сталі магчымымі дзякуючы плённай працы калектыву ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» з кліентамі, наведвальнікі інтэрнэт-парталаў і партнёрамі.
Прадпрыемства займае адкрытую пазыцыю ў дачыненні да турыстычных агенцтваў і аб'ектаў размяшчэння, экскурсаводаў, перавозчыкаў і іншых партнёраў. Пачать супрацоўнічаць з кампаніяй «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» проста!
ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» дзейнічае на падставе пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі ад 9 жніўня 2007 года і прадастаўляе наступныя паслугі:
- 061100 Паслугі тураператара па арганізацыі ўнутранага турызму
- 061200 Паслугі тураператара па арганізацыі выязнога турызму
- 061300 Паслугі тураператара па арганізацыі ўязнога турызму
- 061400 Паслугі турагента
Офіс беларускага тураператара «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» размяшчаецца па адрасе: 220007, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Суражская д.10, офіс 21 і працуе з 09.00 до 18.00 (панядзелак - пятніца). Азнаёміцца з падрабязнай схемай праезду да офіса можна тут. Кантактныя дадзеныя прадпрыемствы прадстаўлены ў раздзеле Кантакты.
Браніруйце анлайн аздараўленчы тур у санаторый, экскурсійны тур па Беларусi, гасцінічны нумар у адным з беларускіх гарадоў, тур выхаднога дня ў турыстычным комплексе, сельскай сядзібе, спартыўны тур або дзелавое мерапрыемства. Прафесійная кансультацыя па браніраванню і аплаце турыстычных паслуг дадаткова можна атрымаць з дапамогай адпраўкі паведамленняў з парталаў або ў мабільных прыкладаннях, абмеркаваннях на форуме або ў офісе прадпрыемства.
Час адпачываць у Беларусі!