Бешанковіцкі гісторыка-краязнаўчы музей
музеі
Апісанне
Тып
Краязнаўчы
Размяшчэнне
Бешанковіцкі гісторыка-краязнаўчы музей заснаваны ў 1979 годзе як музей баявой славы, з 1987 года - гісторыка-краязнаўчы музей. Мае сем экспазіцыйных залаў. Сярод экспанатаў - археалагічныя знаходкі, матэрыялы, прысвечаныя гісторыі Бешанковіцкага раёна: падзеям 1917 года, грамадзянскай вайны, пасляваеннага аднаўленчага перыяду. Асноўнае месца ў музеі адведзена раздзелу, які прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне: абарончым баях ўлетку 1941 года, стварэнню і дзейнасці падпольных арганізацый і партызанскага руху, вызваленню Бешанковіцкага раёна ў 1944 годзе. Таксама ў зборы музея знаходзяцца творы жывапісу, графікі і скульптуры. Музей размешчаны ў будынку дэманстрацыйнай плошчай залаў 208,9 м2. Музейныя прадметы размешчаны ў 5 пастаянных і 3 часовых перасоўных экспазіцыях. Агульная колькасць музейных прадметаў складае 19939, з іх асноўнага фонду - 14118, навукова-дапаможнага - 5821. Экскурсіі ў музеі праводзяцца двума навуковымі супрацоўнікамі.
Графік працы
Адміністрацыя 09:00 - 18:00 выхадныя панядзелак
Каса 09:00 - 18:00 выхадныя панядзелак
Экспазіцыі 09:00 - 18:00 выхадныя панядзелак
На мапе
Адрас
Беларусь, Віцебская вобласць, г.п.Бешанковічі, вул. Валадарскага, 6
Каардынаты