- Селішча і Гарадзішча (VI-VIII стст.);
- Запалоцце (1 тыс да н.э.);
- Верхні замак з Сафійскім саборам (XI-XVIII стст.);
- Ніжні замак з валам Івана Грознага (XVI ст.);
- Спаса-Праабражэнская царква з фрэскамі і падмуркі храма-пахавальні (XII ст.);
- Комплекс былога Бельчыцкага (Барысаглебскага) манастыра (XII ст.);
- «Домік Пятра I» (XVII ст.);
- Комплекс былога езуіцкага калегіума з падпорнай сцяной (XVIII ст.);
- «Цёплая» Еўфрасіннеўская царква (XIX ст.);
- Крыжаўзвіжанскі сабор (XIX ст.);
- Комплекс Богаяўленскага манастыра з саборам і брацкай школай (XVIII ст.);
- Лютэранская кірха (1888 г.);
- Чырвоны мост (XIX ст.).
Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік - музейнае аб'яднанне з усімі функцыямі, уласцівымі музею і музею-запаведніку. Ён мае рэспубліканскае значэнне і абласное падпарадкаванне і ўяўляе сабой унікальную гістарычную тэрыторыю, помнікі якой ахоўваюцца, вывучаюцца, рэстаўруюцца і прыстасоўваюцца пад музейныя экспазіцыі. Усяго ж у складзе музея налічваецца 11 Полацкіх музеяў дэманстратыўнай плошчай 4 тыс. м2:
- Діцячы музей;
- Краязнаўчы музей;
- Музей беларускага кнігадрукавання;
- Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага;
- Музей баявой славы;
- Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора;
- Музей-кватэра Героя Савецкага Саюза З.М. Тусналобавай-Марчанка;
- Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я;
- Прыродна-экалагічны музей;
- Стацыянарная выстава «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай»;
- Мастацкая галерэя;
Агульная колькасць музейных прадметаў складае 85870, з іх асноўнага фонду 60894, навукова-дапаможнага - 24976. Музей мае сувенірную прадукцыю, прадстаўленую кнігамі, буклетамі, керамічнымі вырабамі з сімволікай, магніты, паштоўкі, лазапляценне, дыскі CD. Сам запаведнік з яго ахоўнай зонай, зонай рэгулявання забудовы, існуючымі і будучымі музеямі з'яўляецца ядром, вакол якога ствараюцца ўмовы для ператварэння гістарычнага Полацка ў горад-музей. У 2010 у склад Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка быў уключаны гісторыка-культурны комплекс "Поле ратнай славы", прысвечаны гісторыі Полацкага ўмацаванага раёна (размешчаны ў в. Гомель Полацкага р-на).
Музей узнагароджаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі "Музейная справа" - 2005 г.
Асноўнымі напрамкамі работы навуковых супрацоўнікаў запаведніка з'яўляюцца: навукова-даследчая, навукова-фондавай, экспазіцыйна-выставачная і адукацыйна-выхаваўчая. Навукова-даследчая работа - адзін з асноўных накірункаў у рабоце запаведніка, на якім грунтуюцца ўсе астатнія віды музейнай дзейнасці: навуковае камплектаванне, рэстаўрацыя, захаванне фондаў, экспазіцыйна-выставачная, метадычная і адукацыйна-выхаваўчая работа. Навукова-даследчая работа прадугледжвае вывучэнне першакрыніц і праводзіцца ў адпаведнасці з профілямі існуючых і будучых музеяў згодна з планам музеефікацыі ўнікальнай гістарычнай тэрыторыі Полацка. Яна праводзіцца па наступных напрамках: Музеялогія, гісторыя, архітэктура, літаратура, мастацтва, беларускае кнігадрукаванне і выдавецкая дзейнасць, педагогіка, музейная сацыялогія, прырода рэгіёну, экалогія, этнаграфія. Навукова-фондавая работа звязана з даследаваннем пазнання каштоўнасці і матэрыяльнай сутнасці музейнага прадмета. Навуковая арганізацыя фондаў закліканая зафіксаваць значэнне музейных прадметаў для навукі, культуры ў цэлым і непасрэдна для дадзенага музея, а таксама іх пэўнае юрыдычнае становішча; стварыць умовы, якія б спрыялі іх працягламу захаванню, даследаванню і выкарыстанню ў музейных мэтах.