З культурна-масавых мерапрыемстваў у музеі штогод у Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці, 12 кастрычніка, у чарговую гадавіну бітвы пад Леніна праводзяцца мітынгі, на якія прыязджае дэлегацыя з Польшчы. Штогод праводзяцца сустрэчы ветэранаў Польскага, Беларускага і Расійскага Войскаў з навучэнцамі Горацкага педагагічнага каледжа і Ленінскай сярэдняй школы, лекцыі на ваенную тэматыку і ўрокі мужнасці, на якіх распавядаецца пра подзвігі воінаў з выкарыстаннем музейнай экспазіцыі. Навукова-даследчая работа музея ажыццяўляецца ў бібліятэках і музеях Рэспубліка Беларусь, у Варшаўскім музеі Польскага Войска, вядзецца перапіска з клубам ветэранаў I ППД ім. Т.Касцюшкі, з саветам ветэранаў 42, 290, 344, 195 стралковых дывізій.
Заўвага: у нядзелю музей працуе з 10:00 да 15:00.