Музей гісторыі пасёлка Ільіч
музеі
Апісанне
Тып
Гістарычны
Размяшчэнне
У 1990 годзе Рагачоўскаму музею Народнай славы былі перададзеныя сабраныя Ільлічоўскай сярэдняй школай матэрыялы па гісторыі школы і пасёлка Ільіч. Пачалося будаўніцтва будынка для размяшчэння філіяла музея, які пасля размясціўся на тэрыторыі школы пасёлка Ільіч Рагачоўскага раёна. Будынак быў здадзены ў эксплуатацыю ў 1992 годзе, затым пачалася праца па стварэнні экспазіцыі філіяла музея ў пабудаваным памяшканні, афармляліся залы: "Этнаграфія і побыт", "Гісторыі фабрыкі першаснай апрацоўкі воўны", "Гісторыі Ільлічоўскай школы". У кастрычніку 2014 філіял музея адзначыў 25-годдзе з дня адкрыцця.
Графік працы
Адміністрацыя 9:00 - 17:00 выхадныя субота, нядзеля
Каса 9:00 - 17:00 выхадныя субота, нядзеля, панядзелак
Экспазіцыі 9:00 - 17:00 выхадныя субота, нядзеля, панядзелак
На мапе
Адрас
247264, Гомельская вобл., Рагачоўскі р-н, пасёлак Ільіч
Каардынаты