Віцебскі музей «Цэнтр сучаснага мастацтва»
музеі
Апісанне
Тып
Мастацкі
Размяшчэнне
Віцебскі музей «Цэнтр сучаснага мастацтва» быў адкрыты для наведвання ў 2004 пасля далучэння да яго выставачнай залы Беларускага саюза мастакоў, на базе якога музей ажыццяўляе выставачную дзейнасць. Асноўнай мэтай стварэння музея сталі падтрымка і папулярызацыя творчасці сучасных мастакоў, развіццё традыцый Віцебскага народнага мастацкага вучылішча. Кожныя тры тыдні госці могуць наведваць выставачныя залы музея, дзе адкрываюцца новыя выставы работ сучасных мастакоў Віцебска, іншых гарадоў Беларусі і замежных краін.
У рамках музея «Цэнтр сучаснага мастацтва» таксама адкрываецца музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча. У аснову экспазіцыі ўваходзяць 27 стэндаў, на якіх прадстаўлены этапы гісторыі вучылішча і віцебскія перыяды жыцця М. Дабужынскага, М. Шагала, К. Малевіча, Л. Лісіцкага, В. Ермалаевай, Н. Коган, Д. Якерсон і інш. Колькасць адзінак захоўвання прыкладна 2237, а адной з самых значных з'яўляецца калекцыя творчых работ мастакоў па выніках пленэраў «Малевіч. Уновіс. Сучаснасць».
Пры выставачнай зале музея дзейнічае мастацкая студыя «Чысты колер». Супрацоўнікі музея пастаянна праводзяць экскурсіі, музейна-педагагічныя заняткі, чытаюць лекцыі, прымаюць удзел у навуковых канферэнцыях і міжнародных праектах.
Графік працы
Адміністрацыя 09.00 - 17.00 выхадныя нядзеля, панядзелак
Каса 09.00 - 17:30 выхадныя нядзеля, панядзелак
Экспазіцыі 14.00 - 17:30 выхадныя нядзеля, панядзелак