Уздзенскі гісторыка-краязнаўчы музей
музеі
Апісанне
Уздзенскі гісторыка-краязнаўчы музей быў заснаваны 6 лютага 1981 года, адкрыты для наведвальнікаў 1 лістапада 1986 г. Агульная плошча музея складае 1200 м². У музеі дзейнічае 6 экспазіцыйных залаў, на тэрыторыі музея размяшчаецца "Хатка ганчара", якая ў поўнай меры адлюстроўвае побыт ХІХ стагоддзя. Для наведвальнікаў арганізоўваюцца экскурсіі, чытаюцца лекцыі, праводзяцца тэматычныя вечары, сустрэчы з дзеячамі навукі і культуры, удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны, народнымі ўмельцамі. Значнае месца ў дзейнасці музея займае выставачная работа. Фотадакументальныя і рэчавыя выставы экспануюцца ў многіх населеных пунктах раёна, школах, установах. Калекцыйны матэрыял музея выкарыстоўваецца не толькі ў культурна-асветніцкіх мэтах, ён служыць каштоўнай крыніцай для навуковых даследаванняў.
Экспазіцыі
Уздзеншчына са старажытных часоў да пачатку Вялікай Айчыннай вайны матэрыялы па гісторыі першабытнага грамадства дазваляюць прадставіць жыццё нашых продкаў. Асаблівую ўвагу прыцягвае збор каменных прыстасаванняў, знойдзеных пры раскопках стаянак і пахаванняў старажытных людзей, а таксама выпадкова знойдзеных на палях і берагах вадаёмаў, што дазваляе прасачыць развіццё і спецыфіку гэтых прадметаў на працягу некалькіх гістарычных эпох. У музейным зборы маецца багаты матэрыял, які характарызуе побыт насельніцтва раёна, рамесную і мануфактурную вытворчасць, асвету, культуру таго часу.
Уздзеншчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны шматлікія матэрыялы музея звязаны з тэмай «Вялікая Айчынная вайна». Гэта ўлёткі, дакументы, зброя, баявыя ўзнагароды, лісты з фронту, асабістыя рэчы кіраўнікоў і радавых удзельнікаў Вялікай айчыннай вайны. Яны дазваляюць выразна адлюстраваць асноўныя этапы вайны: падпольны, партызанскі рух, вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Этнаграфія і побыт у раздзеле «Народнае мастацтва» дэманструюцца вырабы майстроў кавальнага і гончарнагаа рамёстваў, ткацтва і вышыўкі, разьбы па дрэве, пляцення, багатая калекцыя глінянай цацкі.
Прырода Уздзенскага раёна знаёмства з флорай і фаунай роднага краю, тут экспануюцца асобныя тыпавыя віды расліннага і жывёльнага свету. Магутны гаспадар лесу - мядзведзь, ваўкі, бабёр, андатра, разнастайныя віды птушак - надоўга застаюцца ў сэрцы кожнага маленькага і дарослага наведвальніка музея.
Заслужаныя дзеячы літаратуры, навукі і мастацтва ў музеі сканцэнтраваны багаты матэрыял пра пісьменнікаў, навукоўцаў, заслужаных дзеячаў культуры - ураджэнцаў Уздзеншчыны. Прыцягваюць увагу шматлікія працы мастакоў.
Выставы рознай тэматыкі у выставачнай зале дэманструюцца выставы рознай тэматыкі з уласных фондаў і фондаў іншых музеяў, прыватных калекцый, работы мастакоў ураджэнцаў Уздзеншчыне і Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь. Сістэматычна дэманструецца выстава «Выратаваныя каштоўнасці» (калекцыя абразоў XIX стагоддзя). Ні адна выстава не засталася без увагі жыхароў раёна.
«Хатка ганчара» наведванне экспазіцыі дазваляе акунуцца ў XIX стагоддзе.
Графік працы
Адміністрацыя 09:00 - 18:00 выхадныя панядзелак
Каса 09:00 - 18:00 выхадныя панядзелак
Экспазіцыі 09:00 - 18:00 выхадныя панядзелак
На мапе
Адрас
223411, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, г.Узда, вул.Школьная, 4а
Каардынаты