Музей размешчаны ў гістарычным цэнтры горада на галоўнай яго вуліцы. У канцы XIX - пачатку XX стагоддзя менавіта тут сталі будаваць першыя цагляныя дамы, адкрываць прыватныя крамы. Тут знаходзіліся каньячная, градакіраванне, пажарная вышка, аптэка і галантарэя. Тады гэта была вуліца працягласцю ўсяго кіламетр, цяпер - пяць з паловай. Для музея быў выдзелены будынак былога штаба грамадзянскай абароны. У першай палове XX стагоддзя ў будынку знаходзіўся жылы дом і невялікая галантарэя. У 1949 годзе быў дабудаваны яшчэ адзін будынак, у якім размяшчаўся радыёвузел горада.
На 1 студзеня 2014 года ў музеі налічвалася 35 калекцый, у якой сабрана 34370 прадметаў асноўнага фонду. Экспазіцыя музея ўяўляла сабой паслядоўны агляд гістарычнага мінулага з акцэнтам на ключавыя падзеі рэгіёну, пачынаючы ад першабытна-абшчыннага ладу, заканчваючы другой паловай 80-х гадоў ХХ стагоддзя, дазваляючы прыадчыніць заслону часу і апынуцца на самых цікавых старонках гісторыі нашай малой радзімы.