ekskursii.by

Беларускі экскурсійны партал

Кармянскі раённы мемарыяльны музей П.Н. Лепяшынскага

Замовіць экскурсію

Тып: Мемарыяльны Выставачныя экспазіцыі: 7 Размяшчэнне: Гомельская вобласць

У 1954 годзе настаўнік гісторыі сярэдняй школы ў вёсцы Літвінавічы, краязнаўца І.Г. Якуш і старшыня калгаса П.А. Нядбайла прыехалі ў Маскву і падзяліліся з О.Б. Лепяшынскай ідэяй стварэння мемарыяльнага музея П.Н. Лепяшынскага, які ў 1918 годзе стварыў у Літвіновічах першую эксперыментальную школу-камуну. Вольга Барысаўна перадала для будучага музея асабістыя рэчы, дакументы, фатаграфіі з сямейнага альбома, мэблю з Маскоўскай кватэры. У 1968 годзе мемарыяльны музей упершыню адкрыў свае дзверы для наведвальнікаў.

З 1968 па 1991 год музей быў цэнтрам палітыка-выхаваўчай работы ў раёне. 19 студзеня 2010 г адбылося ўрачыстае адкрыццё музея ў новым будынку.

У цяперашні час музей налічвае 6 экспазіцыйных залаў, колькасць музейных прадметаў якога складае больш за дзве тысячы.

Фота - Кармянскі раённы мемарыяльны музей П.Н. Лепяшынскага

    Экспазіцыі - Кармянскі раённы мемарыяльны музей П.Н. Лепяшынскага

    1. Зала краязнаўства Археалогія, рукапісы, ваенная амуніцыя, фалерыстыка, дакументы
    2. Зала этнаграфіі Прадметы побыту і этнаграфіі
    3. Зала, прысвечаная дзіцячым і юнацкім гадам П.Н. Лепяшынскага Фотадакументы, музычныя інструменты, друкаваныя выданні
    4. Зала, прысвечаная рэвалюцыйнай і педагагічнай дзейнасці П.Н. Лепяшынскага Фотадакументы, графіка, скульптура
    5. Мемарыяльная зала Мэбля, музычныя інструменты, жывапіс, адзенне, прадметы побыту
    6. Рабочы кабінет Лепяшынскага Мэбля, фотадакументы, прадметы гісторыі, старадрукаваныя выданні
    7. Зала часовых выстаў

    Графік працы Кармянскі раённы мемарыяльны музей П.Н. Лепяшынскага

    Размяшчэнне на карце - Кармянскі раённы мемарыяльны музей П.Н. Лепяшынскага

    Адрас Гомельская вобласць, Кармянскі раён, вёска Літвінавічы, вул. Сялянская 9 А GPS Google: 53.190556′ N, 53.190556′ E