ekskursii.by

Беларускі экскурсійны партал

Музей «Фальварак Ракуцёўшчына»

Замовіць экскурсію

Тып: Гістарычны Размяшчэнне: Ракуцёўшчына, Мiнская вобласць

Музей "Фальварак Ракуцёўшчына" з'яўляецца філіялам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, які адносіцца да культурных помнікаў Беларусі. Адкрыўся ў 1994 годзе (працуе і на сённяшні дзень). Менавіта тут, у маёнтку Лычкоўскіх, летам 1911 года гасцяваў класік беларускай літаратуры Максім Багдановіч. "Страніца лепшая ў штодзенніку жыцця!" - так назваў паэт гэты час. Творчыя знаходкі - два цыклы вершаў: "Старая Беларусь", "Месцы", а таксама дзве паэмы: "Вераніка" і "У вёсцы". Агульная плошча экспазіцыі - 210,1 кв. м. "Фальварак Ракуцёўшчына" ўключае сядзібу Лычкоўскіх (Дом арандатара, Дом гаспадара, гумно), тэрыторыю вакол сядзібы, крыніцу Максіма. Штогод тут праходзіць Свята паэзіі і песні "Ракуцёўскае лета", якое прысвячаецца памяці М.Багдановіча. Філіял знаходзіцца па адрасе: Мінская вобласць, Маладзечанскі р-н, в. Ракуцёўшчына.

Фота - Музей «Фальварак Ракуцёўшчына»

    Графік працы Музей «Фальварак Ракуцёўшчына»

    Размяшчэнне на карце - Музей «Фальварак Ракуцёўшчына»

    Адрас 222310, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Маладзечанскі р-н, в. Ракуцёўшчына GPS Google: 54.25724′ N, 54.25724′ E