Старадарожскі раённы гісторыка-этнаграфічны музей
музеі
Апісанне
Тып
Этнаграфічны
Размяшчэнне
Старадарожскі раённы гісторыка-этнаграфічны музей размешчаны ў Палацы культуры г. Старыя Дарогі, у 2009 г. музей адзначыў дзесяцігадовы юбілей. 16 фондавых калекцый на 01.01.2012 г. ўтрымліваюць 3175 прадметаў, з іх 2581 адзінка захоўвання асноўнага фонду і 594 навукова-дапаможнага. Фонды музея захоўваюць жывапісныя палотны земляка, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР І.М. Стасевіча, работы знакамітых беларускіх графікаў і майстроў медальернага мастацтва А. Кашкурэвіча, Я. Ціхановіча, С. Геруса, С. Гарбуновай, драўляную скульптуру разьбяра І. Лізуру. У выставачнай зале музея праходзяць выставы, прэзентацыі і майстар-класы, конкурсы, лекцыі і экскурсіі, тэматычныя музейныя ўрокі, пазнавальна-гульнявыя праграмы, акцыі і сустрэчы.
Графік працы
Адміністрацыя 9:00 - 17:00 выхадныя субота, нядзеля
Каса 9:00 - 9:00 выхадныя субота, нядзеля
Экспазіцыі 9:00 - 9:00 выхадныя субота, нядзеля
На мапе
Адрас
222932, Мінская вобл., Г. Старыя дарогі, вул. Пралетарская, 31
Каардынаты