Музей гісторыі слуцкіх паясоў
музеі
Апісанне
У 30 - х гадах XX стагоддзя ў г. Слуцку была створана артэль, якая аб'яднала ткачых і вышывальшчыц, якія валодалі прыёмамі традыцыйнага народнага рамяства. У 1960 артэль была рэарганізавана ў Слуцкую фабрыку мастацкіх вырабаў. У цяперашні час Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства мастацкіх вырабаў «Слуцкія паясы» уваходзіць у склад Дзяржаўнага вытворча-гандлёвага аб'яднання «Беларускія мастацкія промыслы», падпарадкоўваецца Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і адносіцца да прадпрыемстваў дзяржаўнай формы ўласнасці. РУП «Слуцкія паясы» спецыялізуецца на выпуску тканых вырабаў, вырабаў з вышыўкай, пасцельнай і сталовай бялізны, сувенірнай прадукцыі, пражы, падшываных коўдраў, падушак, наматрацнікаў, мяккай цацкі і іншай прадукцыі. У цяперашні час пры фабрыцы дзейнічае Музей гісторыі слуцкіх паясоў. У фае музея знаходзіцца сувенірная крама, у якой можна набыць сувеніры, вырабленыя на прадпрыемствах «Беларускіх мастацкіх промыслаў».
Экспазіцыі
«Пласты гісторыі» Розныя сусветныя цывілізацыі і значэнне пояса ў кожнай.
«Слуцкі пояс» Шэдэўры беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
«Фрагмент палаца Радзівілаў» Гістарычныя асобы вачыма скульптара-мастака.
«Мануфактура» Адноўлены па чарцяжах ткацкі станок.
«Сакральная зона» Сакральныя прадметы літургічнага культу з элементамі Слуцкага пояса.
«Народная зона» Пояс, і яго функцыі ў традыцыйнай культуры беларусаў.
Графік працы
Адміністрацыя 09.00 - 17.30 выхадныя нядзеля, панядзелак
Каса 09.00 - 17.30 выхадныя нядзеля, панядзелак
Экспазіцыі 09.00 - 17.30 выхадныя нядзеля, панядзелак
На мапе
Адрас
223610, горад Слуцк, вул. Максіма Багдановіча, 8
Каардынаты