Музей гісторыі беларускага кіно
музеі
Апісанне
Музей гісторыі беларускага кіно заснаваны па ініцыятыве беларускіх кінематаграфістаў у Мінску ў 1976 г. (напярэдадні 50-годдзя выхаду на экран першага нацыянальнага фільма "Лясная быль") як ведамасны пры кінастудыі "Беларусьфільм" для збору і захавання матэрыялаў аб нацыянальным кінематографе, папулярызацыі яго дасягненняў. З 1982 па 1988 гг. размяшчаўся ў Рэспубліканскім Доме кіно (касцёл святых Сымона і Алены) Саюза кінематаграфістаў БССР, выконваючы ў асноўным архіўную функцыю. Музей адкрыты для рэгулярнага наведвання ў пачатку 2002 года ў спецыяльна рэканструяваным (1994-1998 гг.) трохпавярховым будынку - помніку архітэктуры першай паловы ХХ стагоддзя. З студзеня 2005 г. года з'яўляецца філіялам установы "Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь". У музеі сабраны, сістэматызаваны дакументы і матэрыялы па гісторыі беларускага кіно і кінакультуры ў цэлым. На 3-м паверсе знаходзіцца выставачная зала, дзе праводзяцца фондавыя, тэматычныя і персанальныя выставы, звязаныя з кінематографам, беларускім выяўленчым мастацтвам, праводзяцца вечары да юбілейных дат, па папярэдняй замове арганізуецца паказ айчыннай і замежнай кінакласікі. Адметная асаблівасць музея - спалучэнне прадметнай экспазіцыі з экраннай.
Экспазіцыі
Кіна- і відэазала маецца кіназала на 50 месцаў і відэазала на 10 месцаў. Групам і ў індывідуальным парадку дэманструюцца фільмы, розныя рэтраспектывы і рэтрапраграма на аснове музейнага кіно (відэа) фонду.
”Залаты фонд беларускага кіно” плошчу экспазіцыйнай залы, размешчанага на 2-м паверсе складае 140 м2. Размешчана пастаянная экспазіцыя, якая змяшчае разнастайную інфармацыю (каля 800 экспанатаў) аб айчынных фільмах розных жанраў (у тым ліку тыя, што ўнесены ЮНЕСКА ў спіс рэпрэзентатыўных твораў сусветнай кінематаграфіі).
Выставочный зал размешчаны на з-м паверсе. Плошча залы складае 100 м2. Тут арганізуюцца разнастайныя персанальныя тэматычныя мастацкія выставы.
Графік працы
Адміністрацыя 10:00 - 17:00 выхадныя нядзеля
Каса 10:00 - 17:30 выхадныя нядзеля
Экспазіцыі 10:00 - 17:30 выхадныя нядзеля
На мапе
Адрас
220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Свярдлова, 4
Каардынаты