Навукова-даследчая праца, якая праводзіцца музеем, заснаваная на зборы і вывучэнні традыцыйных тэхналогій рамёстваў, ткацтва, пляцення з чароту, традыцыйнай кухні Браслаўшчыны, аднаўленні традыцыйнага касцюма, вывучэнні мясцовых тэхналогій валяння валёнак.
У музеі праводзяцца культурна-масавыя мерапрыемствы, такія як: заняткі па традыцыйных рамёствах (з верасня па май), накіраваныя на засваенне тэхналогій рамёства і выкананне традыцыйных вырабаў; падчас канікул па замове праводзяцца практыкумы па традыцыйных рамёствах, якія ўключаюць у сябе выраб птушак з саломы, свістулек з гліны, ткацтва паясоў на дошчачках; майстар-клас па працы за ганчарным кругам (па замове) - тачэнне на ганчарным крузе, апрацоўка гліны, расповед пра абпал; адзін раз у год праводзіцца мерапрыемства "Ноч музеяў", якое знаёміць з музеем у вячэрні час, а таксама прадугледжаны шоу-праграмы і канцэрты; у летні час (чэрвень, ліпень, жнівень) праводзяцца кірмашы рамёстваў - культурна-масавыя мерапрыемствы з выстаўленнем вырабаў мясцовых майстроў; па замове праводзіцца мерапрыемства для моладзі «Вяселле ў млыне" - сустрэча моладзі ў традыцыйных касцюмах, аповяд пра вясельныя абрады і навучанне рамяством.