З музейна-масавых мерапрыемстваў штомесяц у музеі праводзяць цыкл музейна-педагагічных заняткаў «Мой горад: ведаць і любіць», «Мы - патрыёты горада» - у гульнявой форме дзеці знаёмяцца з гісторыяй горада, даведаюцца аб яго мінулым і сённяшнім дні, прымяраюць на сябе ролі будаўнікоў, алімпійскіх чэмпіёнаў, наведваюць «савецкую школу» і культурна адпачываюць. Цыкл музейных гасціных, якія праводзяцца штомесяц для сярэдняга і старэйшага звяна школьнікаў з мэтай папулярызацыі жыцця і дзейнасці вядомых людзей, якія праславілі свой город. 1 раз у год праходзіць святкаванне «Ночы музеяў», Дня горада (музей рыхтуе разнастайныя мерапрыемствы ў адпаведнасці з заяўленай тэмай свята) , святкаванне "Купалле. Музейны падворак» (наведвальнікі могуць азнаёміцца з калекцыяй этнаграфіі, набыць купальскія вянкі і лекавыя травы, правесці фотасесію). Штоквартальна праходзяць інтэрактыўныя гульні ў новай форме працы, якая прадугледжвае ўзаемадзеянне рознаўзроставай аўдыторыі з экспазіцыяй і музейнымі матэрыяламі ў гульнявой форме. Па плане выставачнай дзейнасці супрацоўнікамі музея і аўтарамі выстаў праводзяцца майстар-класы па рознай тэматыцы. Да юбілейных дат і значных мерапрыемстваў сярод навучальных устаноў горада, у адпаведнасці з планам гарадскіх мерапрыемстваў па культуры і міжнародным супрацоўніцтве арганізуюцца розныя віктарыны. Штогод у рамках праграмы грамадзянска-патрыятычнага выхавання сумесна з установамі дадатковай адукацыі горада праводзяцца краязнаўчыя конкурсы і алімпіяды. У музеі маецца сувенірная прадукцыя: буклеты, флайеры, магніты з выявай Наваполацка і музея гісторыі і культуры г. Наваполацка.
Навукова-даследчая работа музея ахоплівае вывучэнне праблем эканамічнага, сацыяльнага і культурнага жыцця горада. Вынікам навукова-даследчай працы з'яўляецца штогадовае правядзенне навукова-практычных канферэнцый і выпуск зборніка артыкулаў. На працягу года распрацоўваюцца навуковыя канцэпцыі часовых тэматычных выстаў, праграмы па музейнай педагогіцы, сцэнарныя планы, новыя формы работы з наведвальнікамі.