Дэманстрацыйная плошча залаў складае 1376 м2. У музеі працуюць 4 пастаянных і 4 часовых перасоўных экспазіцый. Агульная колькасць музейных прадметаў налічвае 400 тысяч адзінак захоўвання, з іх асноўны фонд складае 370 тысяч, навукова-дапаможны - 30 тысяч. Музей узнагароджаны Дыпломам 2-ступені Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі - 2013" - ўзнагароджана выдавецтва «Тэхналогія» за кнігу Юрыя Лаўрыка "Кнігі і кніжныя зборы Куцеінскага Богаяўленскага манастыра ў Куцейна ў сярэдзіне ХVII ст.". У рамках конкурсу "Музеі Беларусі - трэцяму тысячагоддзю" - стаў пераможцам у намінацыі "Лепшая партнёрская дзейнасць", дзякуючы праектам, рэалізаваным пры падтрымцы кампаніі Japan Tobacco International і ААТ "Белзнешэканомбанк". Альбом "Рарытэты Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь" стаў лаўрэатам у намінацыі "Лепшае музейная выданьне".
У рамках культурна-масавых мерапрыемстваў праводзяцца лекцыі "З гісторыі іканапісу (для школьнікаў 7-11 кл.)", у якой распавядаецца пра тое, як пішуцца іконы, пра іканапісныя тэхнікі, а таксама пра тое, якія выявы сустракаюцца на вобразах і што яны азначаюць. Лекцыя знаёміць слухачоў з асноўнымі іканаграфічных тыпамі вобразаў Ісуса Хрыста (Гасподзь Уседяржацель, Спас Нерукатворны і іншыя) і Маці Божай (Адзігітрыя, Оранта і інш.) Лекцыя суправаджаецца паказам ікон са збору музея. Лекцыя аб Беларускім народным лялечным тэатры "Батлейка" (для школьнікаў 1-11 кл.) знаёміць школьнікаў з гісторыяй стварэння тэатра, з працай акцёра-батлеечніка і пра сакрэты стварэння лялек для спектакляў. Напрыканцы лекцыі дэманструецца класічны спектакль "Цар Ірад». Лекцыя "З гісторыі даспехаў" (для школьнікаў 3-11 кл.) распавядае пра "барацьбу" ахоўнай экіпіроўкі на працягу XVI ст. - першай палове ХХ стст.. Для нагляднасці будуць прадастаўлены разнастайныя элементы і дэталі ахоўнай экіпіроўкі са збору музея. Лекцыя "Да зорак Сусвету" (для школьнікаў 1-11 кл.) дае адказы дзецям на пытанні: "Навошта ляцець у космас? Навошта касманаўту скафандр? Што такое дом касманаўтаў і як ён абсталяваны? Што такое бязважкасць? і інш." Яны ўбачаць гідракамбінезон і наземны аварыйны запас (НАЗ), пальчаткі ад скафандра і ежу касманаўтаў, гігіенічны набор і многае іншае з таго, што перададзена ў дар музею першым беларускім касманаўтам П.І. Клімуком. Лекцыя "Як з'явіліся грошы ці Гісторыі з кішэні" (для школьнікаў 5-11 кл.) Дае адказы на пытанні: "Дзе і калі з'явіліся першыя грошы? Што такое манета? Калі і адкуль прыйшлі грошы на тэрыторыю Беларусі? і інш." Школьнікі даведаюцца аб тым, што вывучаюць такія навукі, як нумізматыка, баністыка, эканоміка, і пазнаёмяцца з іх асноўнымі паняццямі. Лекцыя суправаджаецца паказам слайдаў. Лекцыя "Слуцкія паясы і шляхецкае адзенне" (для школьнікаў 7-11 кл.) расказвае пра тое, хто заснаваў вядомую Слуцкую мануфактуру, аб тэхніцы вырабу і мастацкіх асаблівасцях паясоў, а таксама нацыянальнай шляхецкай вопратцы і спосабах нашэння паясоў. Лекцыя суправаджаецца мультымедыйнай прэзентацыяй. Лекцыя "Мінск: учора і сёння" (для школьнікаў 5-11 кл.) дзякуючы паштоўкам з выявамі старога Менску дазваляе слухачам здзейсніць невялікае гістарычнае падарожжа па вуліцах і парках горада канца ХІХ - пачатку ХХ стст. Лекцыя суправаджаецца паказам мультымедыйнай прэзентацыяй. Музейны занятак "Далёкі прадзедаў заповет" (для школьнікаў 1-2 кл.) у непасрэднай і захапляльнай атмасферы, праз гульню дазваляе атрымаць першаснае ўяўленне пра жыццё першабытнага чалавека, яго стаўленні да прыроды. Слухачы самі паспрабуюць зляпіць гаршчочак з гліны, упрыгожыць яго старадаўнім узорам, як рабілі ў даўні час іх продкі. Музейны занятак "Археалагічныя раскопкі" (для школьнікаў 4-5 кл.) прапануе на некаторы час стаць памочнікамі археолага, а дакладней - дапамагчы правесці археалагічныя раскопкі на ўяўным гарадзішчы жалезнага веку "Малышкі". Дзеці не толькі даследуюць культурныя пласты, але і вызначаюць напрамкі света, вядуць палявой дзённік, складаюць план раскопу. Музейны занятак "Сакрэты ткацкага рамяства" (для школьнікаў 4-11 кл.) знаёміць з некаторымі музейнымі прадметамі ў экспазіцыі "Старажытная Беларусь". На ўласным вопыце слухачы пазнаёмяцца са старадаўняй тэхнікай ткацтва на бердечке: саткуць паясок, які забяруць сабе на памяць. Інтэрактыўная гульня «Хто шукае, той знойдзе» разлічана на дзяцей і дарослых, сямейных наведвальнікаў - усіх тых, каму не абыякавы гісторыя, каго прыцягвае атмасфера пазнавальнай гульні, хочацца нетрадыцыйна і з карысцю правесці свой вольны час. Яна зроблена ў лепшых традыцыях інтэлектуальных квэстаў (Сутычка, Сустрэча, DozoR, Мазгавой штурм). Экспанаты падкажуць адказы, і Вы самі зробіце для сябе важныя адкрыцці. Гульня - гэта не пасіўная экскурсія, а інтэрактыўнае падарожжа па старонках гісторыі, дзе прадметы адкрываюць Вам свае таямніцы. Працягласць гульні 1 - 1,5 гадзіны. Усе культурна-масавыя мерапрыемствы праводзяцца па папярэднім запісе. У музеі можна набыць сувенірную прадукцыю: календары, паштоўкі, нататнікі, магніты і г.д.
Музей ажыццяўляе актыўную навукова-даследчую дзейнасць, арганізоўвае і праводзіць навуковыя канферэнцыі, чытанні, круглыя сталы. Вынікі навукова-даследчай працы, рэстаўрацыйнай дзейнасці знаходзяць адлюстраванне ў публікацыях, музейных выданнях, прэзентацыях і інш.