З культурна-масавых мерапрыемстваў па заказу і па папярэдняй дамоўленасці праводзяцца тэматычныя семінары. Такія мерапрыемствы, як правіла, плануюцца ў два этапы: агляд Палаца і музея і другая частка, якая праходзіць у памяшканні арт-кафэ або ў Блакітная гасцінай, заключаецца ў абмеркаванні канкрэтных тэм, якiя вызначаюцца заказчыкам. Супрацоўнікі музея з мэтай папаўнення музейнага фонду вядуць даследчую працу на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, Архіва Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Музей гісторыі прафсаюзнага руху Беларусі
музеі
Апісанне
Ідэя стварэння Музея гісторыі прафсаюзнага руху Беларусі ФПБ (Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі) канчаткова аформілася ў 2005 годзе, пасля таго як беларускія прафсаюзы адзначылі сваё стагоддзе. У красавіку 2007 года музей быў упершыню адкрыты для наведвальнікаў у адпаведнасці з пастановай Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ад 29.09.2005 № 164. Экспазіцыя стваралася дзякуючы актыўнай працы і дапамогі усіх прафсаюзных работнікаў і актывістаў рэспублікі, ветэранаў прафсаюзнага руху, проста радавых членаў прафсаюзаў, кожны з якіх ўклаў часцінку сваёй душы ў гэты музей. Экспанаты паступалі і паступаюць у музей на бязвыплатнай аснове з дзяржаўных і прафсаюзных архіваў, з сямейных і асабістых архіваў грамадзян нашай рэспублікі і іншых краін. Мэта стварэння музея складалася не толькі ў тым, каб захаваць гістарычную спадчыну, назапашаную самым масавым грамадскім рухам рэспублікі, але і даць магчымасць паказаць і ацаніць па вартасці велізарную працу папярэдніх пакаленняў, ветэранаў прафсаюзнага руху, якія аддавалі свае веды, сілы і энергію справе служэння людзям працы. Афармленне музея выканана мастакамі Мінскага мастацкага камбіната (Гідлеўскі Тадэвуш Канстанцінавіч, Локшына Сяргей Адамовіч, Каўшырка Уладзімір і інш.) Не выпадковым было рашэнне размясціць музей у будынку Палаца культуры прафсаюзаў, бо Палац уяўляе сабой частку гісторыі прафсаюзнага руху рэспублікі. Пабудаваны ў 1956 годзе, у 2001г. унесены ў Дзяржаўны рэестр гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Музей размешчаны ў будынку Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў дэманстрацыйнай плошчай музейных залаў 93,2 м2, Палаца - 9600 м2 і размяшчае ў сабе адну пастаянную экспазіцыю. Агульная колькасць музейных прадметаў асноўны фонд складае 2505 па стане на 31.12.2012 г. Музей гісторыі прафсаюзнага руху узнагароджаны дыплом пераможца агляду-конкурсу грамадскіх і ведамасных музеяў Цэнтральнага раёна горада Мінска 2008 года.
Экспазіцыі
экспазіцыйна-экскурсійная калекцыя рэчавага фонду прадстаўлена музейнымі прадметамі перыяду 1930-х - 2010-х гадоў і адлюстроўвае тэматыку ўзнікнення, дзейнасці і развіцця як прафесійных саюзаў, так і прадпрыемстваў і арганізацый, дзе ствараліся прафсаюзы. У дадзенай калекцыі маюцца прадметы досыць рэдкія, якія мы сёння ўжо адносім да рарытэтных. Прадстаўлена фалерыстыка савецкага перыяду і перыяду незалежнай Беларусі; багатая калекцыя вымпелаў і сцягаў; прылады працы людзей розных прафесій; спартыўныя кубкі, прызы і ўзнагароды; падарункі прафсаюзных дэлегацый розных краін і гарадоў (вазы, талеркі, сувеніры, кубкі, памятныя медалі і т. д.).
калекцыя пісьмовых крыніц прадстаўлена матэрыяламі, якія ахопліваюць перыяд з пачатку XX стагоддзя да сённяшняга часу. Архіўныя матэрыялы: статуты прафесійных таварыстваў і саюзаў пачатку XX стагоддзя, пратаколы пасяджэнняў Мінскага губернскага прафсавета 1920-1921 гг., Пастановы рэспубліканскіх прафсаюзных органаў, лісты і даведкі, асабістыя справы прафсаюзных кіраўнікоў і работнікаў, пасведчанні, шырокая калекцыя дыпломаў і грамат. Шматлікая калекцыя членскіх кніжак і прафсаюзных квіткоў, датаваных пачынаючы з 1922 года па сённяшні дзень. Багатая калекцыя кніг і брашур, многія з якіх паступілі ў музей з Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, з Архіва Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, з асабістых архіваў.
калекцыя выяўленчых крыніц прадстаўлена прадметамі жывапісу, мастацкімі плакатамі, паштоўкамі розных часовых этапаў. Калекцыя налічвае амаль 450 фотаздымкаў з фондаў Дзяржаўнага архіва кіна- і фотадакументаў, з архіваў прафсаюзаў, з асабістых і сямейных архіваў грамадзян рэспублікі, па тэматыцы якія ахопліваюць ўсю 100-гадовую гісторыю прафсаюзаў Беларусі.
калекцыя аўдыёвізуальных крыніц фільмы з гісторыі Палаца культуры прафсаюзаў, канцэрты прафесійных і аматарскіх калектываў - лаўрэатаў прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, фестывалі народнай творчасці.
Графік працы
Адміністрацыя 09:00 - 18:00 выхадныя субота, нядзеля
Каса 09:00 - 18:00 выхадныя субота, нядзеля
Экспазіцыі 09:00 - 18:00 выхадныя субота, нядзеля
На мапе
Адрас
220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск, пр-т Незалежнасці, 25
Каардынаты
Выберыце, дзе працягнуць
Ekskursii.by
Google Chrome