Культурна-дэндралагічны комплекс вёскі Мосар
музеі
Апісанне
Тып
Комплексны
Размяшчэнне
Асаблівай цікавасцю ў наведвальнікаў комплексу карыстаюцца знакамітыя мосарскія крыніцы, вада ў якіх утрымлівае карысныя мінералы і лічыцца гаючай (нездарма вялікая колькасць людзей прыязджае за гэтай вадой). Дарога ж да крыніц уяўляе сабой "ружанцовую алею" - сцяжынку з капліцамі ўздоўж яе.
Да таго ж у Мосары вы зможаце наведаць два музеі: адзіны ў сваім родзе антыалкагольны музей і філіял Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея, заслуга ў стварэнні якіх цалкам належыць ксяндзу Ёзасу. Найбольш цікавым з'яўляецца апошні з пазначаных музеяў. Па сутнасці, гэта збор старых рэчаў, якімі калісьці карысталіся мясцовыя жыхары (усе экспанаты сабраны ў Мосары і суседніх вёсках). Агледзеўшы экспазіцыю музея, наведвальнікі маюць магчымасць пазнаёміцца з побытам простых людзей, убачыць цікавыя і нават унікальныя экспанаты.
Графік працы
Адміністрацыя 10:00 - 17:00 выхадныя субота, нядзеля
Каса 10:00 - 17:00 выхадныя субота, нядзеля
Экспазіцыі 10:00 - 17:00 выхадныя субота, нядзеля
На мапе
Адрас
211807, Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобл., Глыбоцкі р-н, вёска Мосар
Каардынаты