Краязнаўчы музей ім. І.Д.Чэрскага
музеі
Апісанне
Тып
Краязнаўчы
Размяшчэнне
Краязнаўчы музей імя І. Д. Чэрскага заснаваны ў 1989 годзе на базе музея Новасвальнянскай васьмігадовай школы. Заснавальнікам музея з`яўляецца настаўнік гісторыі - Шымук Барыс Філіпавіч. Пасля закрыцця школы музей быў перанесены ў в. Валынцы, і музей у 1992 годзе атрымаў статус дзяржаўнага. У цяперашні час музей знаходзіцца ў памяшканні сельскага дома культуры. Экспазіцыя прысвечана геалагічнаму вывучэнню, флоры і фауне, археалогіі, гісторыі і этнаграфіі Верхнядзвінскага раёна, а таксама жыццю і дзейнасці І.Д.Чэрскага.
Графік працы
Адміністрацыя 09:00 - 18.00 выхадныя нядзеля, панядзелак
Каса 10:00 - 17.00 выхадныя нядзеля, панядзелак
Экспазіцыі 10:00 - 17.00 выхадныя нядзеля, панядзелак
На мапе
Адрас
211610, Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобл., Верхнядзвінскі р-н, аг. Валынцы, вул. Меліяратараў, 1
Каардынаты