Пастаўскі раённы краязнаўчы музей заснаваны 23 студзеня 1974 г. рашэннем Пастаўскага райвыканкама і
размясціўся ў будынку, які з'яўляецца помнікам
архітэктуры XVIII ст., у былым доме для заездаў, пабудаваным у 60-х гадах XVIII
ст. падскарбіем Вялікага княства Літоўскага графам А. Тызенгаўзам па праекцу
італьянскага архітэктара Джузэпэ Сака і які ўвайшоў у склад Архітэктурнага
ансамбля Рынкавай плошчы. Адчынены для наведвальнікаў у лютым 1976 года. У 1994
годзе праведзена рэканструкцыя музея і адкрыта новая экспазіцыя, якую аформіў
мастак Віктар Герасімовіч Дзядзенка. У зборы музея маецца больш за 8000 адзінак
асноўнага фонду, больш за 7 тысяч адзінак - навукова-дапаможнага фонду. Агульная
колькасть музейных прадметаў складает 15129 адзінак захоўвання. Агульная экспазіцыйная плошча складае 175 кв.м., на якой размясціліся
17 экспазіцыйных калекцый: друкаваныя выданьні, дакументы, рукапісы,
дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, прыборы, апараты, інструменты, узбраеньне,
музычныя інструменты, адзеньне, ткані, механізмы, жывапіс, графіка, скульптура,
фатаграфіі, кіна-фонадакументы, нумізматыка, фалерыстыка.
Навукова-даследчая дзейнасць музея накіравана на стварэньне
навуковых канцэпцый для стварэньня музейных экспазіцый у былым палацы
Тызенгаўза, удзел у навуковых экспедыцыях і канферэнцыі ў межах міжнароднага
праекта «Заахвочванне турызму па абодвух баках мяжы Літвы і Беларусі з мэтай
павышэння даступнасці і прывабнасці культурна-гістарычнай спадчыны ў Рокішкскім
і Пастаўскім раёнах» №LLB-1-003. Напісаньне навукова-папулярных кніг і
артыкулаў, удзел у грамадзка-адукацыйнай праграме па вывучэньню беларускай мовы
і гісторыі Пастаўскага краю і інш. Выдаюцца буклеты з цыклу «Пастаўшчына»,
каталогі мастакоў Віктара Барабанцава і Ўладзімера Рынкевіча, каляровыя
раздрукоўкі іконаў Альфрэда Ромэра, кніга “Памяць” Пастаўскага раёна. Штогод
музей ўдзельнічае ў міжнародным фестывалі народнай музыкі «Звіняць цымбалы і
гармонік», які прымае знаўцаў і аматараў народнай музыкі не толькі з блізкага,
але і далёкага замежжа, папулярызуючы гісторыю развіцця музычнай творчасці на
Пастаўшчыне. З культурна-масавых мерапрыемстваў у музеі так сама праводзіца “Ноч
музеяў”, музейна-педагагічны занятак “Хлеб усяму галава”, лекцыя “Што значыць
быць пастаўчанінам?”, “Музей на колах”.
Заўвага: у суботу і нядзелю музей працуе з 10:00 да 18:00.
Экспазіцыі
ддзел прыроды
кампазіцыя выканана ў выглядзе дыярамы і ўяўляе сабой невялікія вокны ў свет прыроды Пастаўшчыны. У залах можна пазнаёміцца з раслінным і жывёльным светам Пастаўшчыны, дзякуючы шматлікім пудзілам птушак і звяроў, калекцыям насякомых, гербарыя. Прадстаўлена вялікая мінералагічная калекцыя.
аддзел гісторыі
ўтрымлівае археалагічныя знаходкі 3 - 2-га тысячагоддзя да н. э., ХІ-XVII стст., жалезныя скрабкі, нажы, шыла, каменныя і жалезныя сякеры, фрагменты глінянага посуду, знойдзеныя паблізу г.п. Лынтупы Пастаўскага раёна косткі маманта. Можна пазнаёміцца з археалагічнымі знаходкамі XVIII ст., з скарбам нідэрландскіх талераў і ортаў XVII ст., соліда Вялікага княства Літоўскага. Асаблівым рарытэтам з'яўляецца татарскія прылады - каменная баба 700-гадовай даўніны.
Пастаўшчыне ў складзе Вялікага княства Літоўскага
ўтрымлівае старадаўнія карты, гравюры, посуд, планы маёнткаў, судовыя пратаколы, старадаўнія кнігі, прадметы палацавага інтэр'еру і побыту. Самы унікальны з іх - габелен «Віленскі лес» ручной працы XVIII-ХХ ст. з паляўнічага замка. Асаблівае месца адведзена графам роду Тызенгаўзаў, якія валодалі Паставамі ў XVIII-XIX стагоддзях.
значнае месца адведзена знакамітым людзям, якія праславілі сваю зямлю ў дарэвалюцыйны час: А. Гурыновіч, К. Сваяк, Э. Зелянкевіч, А. Ромер і інш, экспануюцца копіі і арыгіналы прадметаў гэтага перыяду, грашовыя папяровыя знакі царскай Расіі. Прадстаўлены матэрыял пра Санкт-Пецярбургскую афіцэрскую кавалерыйскую школу, якой камандаваў генерал Брусілаў, якая базавалася ў маёнтку Паставы ў 1900-1914 гг. Адлюстраваны ў экспазіцыі і падзеі Першай сусветнай вайны, Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Асобны раздзел прысвечаны польскаму перыяду гісторыі Пастаўшчыны з 1921 па 1939 гады. Аб палітычных рэпрэсіях на Пастаўшчыне распавядаюць матэрыялы крымінальных спраў, фатаграфіі абвінаваўчых прысудаў, лісты сваякоў, рэпрэсаваных да Сталіна, фатаграфіі, дакументы.
Графік працы
Адміністрацыя09:00 - 18:00 выхадныя панядзелак
Каса09:00 - 18:00 выхадныя панядзелак
Экспазіцыі09:00 - 18:00 выхадныя панядзелак
На мапе
Адрас
211875, Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобл., г. Паставы, пл. Леніна, 11/2