Навочная гісторыя Мінска захавана ў паўтары тысячах сапраўдных прадметаў з калекцыі Музея гісторыі горада Мінска.
Асноўныя экспанаты – гэта артэфакты з археалагічных даследаванняў манастыроў і гандлёвых шэрагаў Верхняга горада, вуліц Зыбіцкай, Кірыла і Мяфодзя, Нямігі і іншых пляцовак гістарычнага цэнтра Мінска. Вялікая частка прадметаў выяўлена ў 1980-е – 2010-я гг. падчас «ратавальных» раскопаў (археолагі Заяц Ю.А., Каласоўскі Ю.В., Кошман В.І., Мядзведзеў А.М., Русаў П.А., Собаль У.Ё., Тарасаў С.В., Трусаў О.А., Штыхаў Г.В. і іншыя). Перад тым як стаць экспанатамі, шмат якія знаходкі прайшлі кансервацыю (рэстаўратары Жыткевіч М.В., Сманцар Д.В.).