Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту захоўвае і дэманструе традыцыйныя помнікі беларускага драўлянага народнага дойлідства XVIII - пачатку ХХ стст. пад адкрытым небам у натуральным прыродным асяроддзі. Музей займае тэрыторыю 151 га і размешчаны ў 4 км ад г. Мінска ў поймах рэк Пціч і Менка. Сёння ў музеі функцыянуюць 3 сектара: "Цэнтральная Беларусь", "Падняпроўе" і "Паазер'е". Кожны з іх уяўляе фрагмент тыповых гэтаму рэгіёну паселішч канца ХIХ - пачатку ХХ стст. з характэрнай забудовай.
У дадзены час экспазіцыю прэзентуюць больш за 25 помнікаў беларускага народнага дойлідства канца XVIII - пачатку ХХ стст. Сярод іх культавыя (царквы, званіца, капліца), грамадскія (грамадскі свіран, будынак народнага вучылішча), вытворчыя (кузня, млыны) і комплексы сялянскіх сядзіб. У помніках адноўленыя традыцыйныя інтэр'еры. Завершаны выгляд экспазіцыйныма сектарам надаюць малыя архітэктурныя формы: агароджы розных тыпаў, студні і інш, а таксама зялёныя насаджэнні. Помнікі народнай архітэктуры маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 2 катэгорыі і ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. У калекцыях музеях захоўваецца больш за 23000 адзінак захоўвання.
Заўвага: з лістапада па красавік музей працуе з 10:00 да 17:20, каса - з 10:00 да 16:20, з мая па кастрычнік - з 10:00 да 18:20, каса - з 10:00 да 15:20.