Музей мае наступныя дасягненні і ўзнагароды: Памятны знак «Ветэран 87-й Перакопскай дывізіі» (1979 г.); Ганаровая грамата аддзела культуры райвыканкама за дасягнутыя поспехі ў сацыялістычных спаборніцтваў (1986 г.); Ганаровая грамата райвыканкама за дасягненне найвышэйшых вынікаў ва Усесаюзным спаборніцтве ў гонар 70-годдзя Вялікай Кастрычніцкай Сацыялістычнай рэвалюцыі (1987 г.); Дыплом III ступені за лепшую арганізацыю асветніцкай дзейнасці па выніках абласнога агляду працы дзяржаўных музеяў, прысвечанага 50-годдзю Вялікай Перамогі (1995 г.); Ганаровая грамата райсавета ветэранаў вайны і працы за падрыхтоўку выставы дасягненняў фізкультуры і спорту ў Клімавіцкім раёне (1995 г.); Вымпел СКВВ за дзейсную пошукавую працу (1997 г.); Ганаровая грамата аддзела культуры райвыканкама за творчую працу па арганізацыі культурнага адпачынку насельніцтва і паспяховае выкананне паказчыкаў у 1997 г. (1998 г.); Ганаровы знак БРФ «Узаемаразуменне і прымірэнне» (2005 г.); Па выніках работы па ваенна-патрыятычнаму выхаванню маладога пакалення за перыяд з 2005 па 2008 гг. прызнаны лепшым і ўдастоены 2 месца ў рэспубліканскім спаборніцтве; Па выніках работы за 2008 г. - 2 месца ў вобласці сярод раённых музеяў; Дыплом I ступені за перамогу ў абласным аглядзе-конкурсе на лепшы музей года па патрыятычным выхаванні моладзі, прысвечаным 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (2009 г.); Дыплом II ступені за перамогу ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе па ваенна-патрыятычнаму выхаванню; Дыплом I ступені за перамогу ў абласным спаборніцтве на лепшую арганізацыю работы па захаванню і развіццю культуры Магілёўшчыны за 2011, заняў другое месца ў абласным спаборніцтве на лепшую арганізацыю работы па захаванню і развіццю культуры Магілёўшчыны за 2011. Навукова-даследчая праца, якая праводзіцца ў музеі, накіравана на пастаянную арганізацыю супрацоўнікамі выязных экспедыцый з мэтай збору фальклорнага і этнаграфічнага матэрыялу. Шмат зроблена запісаў вуснай народнай творчасці (песні, прыпеўкі прыказкі і прымаўкі). Запісваюцца абрады якія дзейнічаюць на тэрыторыі раёна (Багач, Каляды, Масленіца, Каляды, Сарокі і інш.) Таксама супрацоўнікі займаюцца пошукам новых славутых землякоў, якія ўславілі Клiмаўшчыну за межамі Беларусі.
З культурна-масавых мерапрыемстваў па заяўках школ, гімназій, арганізацый, дзіцячых садоў у музеі праводзяць Музейны занятак «Свет прыроды», які распавядае аб прадстаўніках жывёльнага свету, птушках, паўзуноў нашага лесу. Музейны занятак «Знаёмыя незнаёмцы" знаёміць з "рудымі памочнікамі", "шкоднікамі лесу", "казуркамі прыроды". Музейны занятак «Расліны-лекары» распавядае аб дрэвах, раслінах, садавіне і гародніне лекараў. Музейны занятак «Цуда-пчолка" знаёміць з меданоснымі пчоламі, Царыцай Шасціногай (матка), лекамі з вулля. Музейны занятак «Хто кажа ў гадзінніках "Цік-так"» аб гісторыі гадзінніка (сонечных, марскіх, пясочных, насценных і інш.). Музейны занятак «Суседзі па планеце» распавядае пра хатніх жывёл (сабак, кошак, коней, кароў). Музейны занятак «Як Хлеб да стала дайшоў" знаёміць з працэсам вырошчвання хлеба, уборкі, выпечкі. Заняткі «З гісторыі "віншаванак" і не толькі ...» распавядае аб гісторыі ўзнікнення паштовак. Музейны занятак «Гары, гары мая свечка» аб гісторыя з'яўлення свечкі, яе выкарыстанні ў абрадах i метадах вырабу. Занятак «Мэбля мінулых гадоў» - пра галоўныя асаблівасці мэблі розных перыядаў, характарыстыку розных стыляў у мастацтве і ўплыў іх на мэблю. Музейны занятак «Пра што шэпча бяроза» распавядае аб значэнні і ўжыванні бярозы і яе відах. Заняткі «Традыцыі і абрады» пры нараджэнні дзіцяці, хрышчэнні, праводзінах ў Армію, пра вясельныя абрады (сватаўство, заручiны, вяселле), пахавальныя абрады. Таксама праводзяцца музейныя заняткі «Мастакі Клімаўшчыны», «А музыка гучыць», «Ад капейкі да рубля», «Беларускі ручнік. Традыцыі і сучаснасць»,« Падарожжа ў саламяную краіну!», «Беларускі нацыянальны касцюм», «Гісторыя роднага горада», «Клімаўшчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны», «Урок у гімназіі», «Нітачка за нітачкай», «Ганчарная справа на Клімаўшчыне», «Забытыя прафесі ». Акрамя музейных заняткаў праводзяцца лекцыі на розную тэматыку: «Беларуская сімволіка» - аб гісторыі развіцця гербе і сцягу нашай Рэспублікі і раёна, «Беларускія асветнікі», «Беларуская хатка», «Старажытнае свята Іван Купала», «Клімаўчане - Героі Савецкага Саюза», «Славутыя землякі Клімаўшчыны», «Спартыўны гонар Клімаўшчыны», «Асаблівасці іканапісу на Беларусі. Вобразы святых у іканапісу», «Распрацоўнікі ракетна-касмічнай тэхнікі». Па святах народнага календара праводзяцца інтэрактыўныя музейныя заняткі «А ў нас на Каляды», «Свята святаў», «Шырокая Масленіца», «Народнае свята "Троіца"», «Сарокі прыляціце - вясну прынясіце». Таксама праходзяць інтэрактыўныя музейныя заняткі па прыродзе роднага краю: «Вясны і восені кветкі», «Грыбное царства». З сувенірнай прадукцыі ў музеі маюцца розныя буклеты па гісторыі Клімаўшчыны і памятных мясцінах, персанальныя буклеты прысвечаныя знакамітым дзеячам Клімаўшчыны, магнітныя і керамічныя сувеніры.