Музей народнага побыту і старадаўніх тэхналогій

музеі
Музей народнага побыту і старадаўніх тэхналогій Музей народнага побыту і старадаўніх тэхналогій Музей народнага побыту і старадаўніх тэхналогій Музей народнага побыту і старадаўніх тэхналогій Музей народнага побыту і старадаўніх тэхналогій Музей народнага побыту і старадаўніх тэхналогій Музей народнага побыту і старадаўніх тэхналогій Музей народнага побыту і старадаўніх тэхналогій Музей народнага побыту і старадаўніх тэхналогій
+9 фота

Апісанне

Тып

Краязнаўчы

Выставачныя экспазіцыі

8

Экспазіцыі

Сенцы Кожны куток сельскай хаты раней меў свае функцыянальныя асаблівасці. У сенцах стаялі ступа і жорны, рыхтаваліся да ўжывання крупы і мука.

Чырвоны кут Кут, дзе размяшчаліся хрысціянскія абразы. Пад абразамі заўсёды стаяла дзежка (невялікая бочка) для замесу цеста на хлеб. Тут жа стаялі лавы, стол. На стале заўсёды ляжаў хлеб - асноўны прадукт харчавання.

Бабін кут У «Бабіным куце» - на кухні - было ўсё неабходнае для прыгатавання ежы і паўсядзённых жаночых прац: даёнкі, маслабойка, розныя кухонныя рэчы і г.д.

Спальны кут У спальным куце знаходзіліся палаці, калыска, хадункі. У халодны перыяд года ўлюбёным месцам для дзяцей і дарослых станавілася печ.

Мужчынскія рамёствы У доме «пушчанскага» жыхара існаваў падзел на «мужчынскія» і «жаночыя» працы і рамёствы. Мужчыны выраблялі прыстасаванні для палявання і рыбалкі, вупраж, драўляныя і металічныя рэчы, палявалі, выраблялі шкуры, шылі абутак і кажухі.

Жаночыя рамёствы Жаночым рамяством лічылася прадзенне, ткацтва, рукадзелле і г.д.

Прысценак «Засекі» жыхара пушчы, месца, дзе захоўваліся прадукты харчавання, некаторыя хатнія прылады.

Вуліца гаспадарчыя пабудовы для ўтрымання хатніх жывёл, кузня, «самагонны бровар», навесы для рамеснікаў (арганізацыя паказаў майстар-класаў рамеснікаў, характэрных для дадзенай мясцовасці) і г.д.

Графік працы

Адміністрацыя 08.00 - 17.00 выхадныя субота, нядзеля

Каса 09:00 - 18:00 без выходных

Экспазіцыі 09:00 - 17:00 выхадныя панядзелак, аўторак

На мапе

Адрас

225063, аг. Каменюкі, Камянецкага р-на, Брэсцкай вобл., ГПУ «НП «Белавежская пушча»

Выберыце, дзе працягнуць

favicon

Ekskursii.by

browser icon

Google Chrome