Сенненскі раённы краязнаўчы музей

музеі
Хуткая навігацыя

Апісанне

Тып

Краязнаўчы

Сенненскі гісторыка -краязнаўчы музей быў заснаваны 30 жніўня 1995 года рашэннем Сенненскага раённага выканаўчага камітэта, для наведванняў адкрыты з 1 верасня 1995 года. Музей размешчаны ў будынку былой земскай управы дэманстрацыйнай плошчай залаў 327 м2, пабудаванага ў 1910 годзе ў грамадзянскім стылі з элементамі класіцызму па індывідуальным плане на недзяржаўныя сродкі. Стацыянарныя экспазіцыі ў музеі адсутнічаюць. У выставачных залах дэманструюцца часовыя выставы з фондаў музея, прыватных калекцый. Агульная колькасць музейных прадметаў складае 3804, з іх асноўнага фонду - 3210, навукова - дапаможнага - 594.

У музеі распрацаваны і праводзяцца тэматычныя, аглядныя экскурсіі, музейныя заняткі "Я люблю свой горад", "Сын зямлі Сенненскай", "Запрашаем на вячорак", "Прыказкі і прымаўкі ваеннага часу", "Беларусь - краіна маёй будучыні". Музей прымае ўдзел у міжнароднай акцыі "Ноч музеяў". Традыцыйным стала правядзенне ў музеі вясельнага абраду "Вясельны абрад на Сенненскі лад". Музей узнагароджаны Дыпломам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за ўдзел у Першым Нацыянальным форуме "Музеі Беларусі", г.Гродна, 12-14 кастрычніка 2012 г.

Экспазіцыі

Графік працы

Адміністрацыя 08:00 - 17:00 выхадныя субота, нядзеля

Каса 09:00 - 18:00 выхадныя нядзеля, панядзелак

Экспазіцыі 09:00 - 18:00 выхадныя нядзеля, панядзелак

На мапе

Адрас

211120, Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобл., г. Сянно, вул. Савецкая, 13