Мінскі абласны краязнаўчы музей
музеі
Апісанне
Мінскі абласны краязнаўчы музей створаны ў 1959 годзе рашэннем абласнога Савета дэпутатаў працоўных як Маладзечанскі абласны краязнаўчы музей. З 1960 года мае сучасную назву. Музей адкрыты для наведвальнікаў ў 1964 годзе. З 2006 г. працуе ў новым будынку. У верасні 2011 г. была адкрыта новая экспазіцыя "Гісторыя Міншчыны ад старажытных часоў да пачатку ХХ ст." У зборы музея 76, 5 тыс. музейных прадметаў, з якіх 48 тыс. - асноўнага фонду, навукова-дапаможнага 28,5 тыс. прадметаў. Штогод музей праводзіць выставы разнастайнай тэматыкі, а таксама цыклы заняткаў "Прырода і мы", "У госці да Ганчара", "Загадкі беларускай хаты".
Экспазіцыі
”Гісторыя Міншчыны ад старажытных часоў да пачатку ХХ стагоддзя” экспазіцыя арганізавана па храналагічным прынцыпе, з выкарыстаннем тэматычнага і ансамблевых метадаў.
Графік працы
Адміністрацыя 09:00 - 18:00 выхадныя субота, нядзеля, панядзелак
Каса 10:00 - 19:00 выхадныя панядзелак
Экспазіцыі 10:00 - 19:00 выхадныя панядзелак
На мапе
Адрас
222310, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., г. Маладзечна, вул. Партызанская, 3
Каардынаты