”Вялікая Айчынная вайна”
у экспазіцыі прадстаўлены фотаздымкамі, дакументамі, прадметы, зброя часоў Вялікай Айчыннай вайны.
“Свіслацкі кірмаш”
экспазіцыя прысвечана традыцыі культурнага жыцця Свіслачы пад час святочных таргоў.
Ваенна-гістарычная
экспазіція прысвечана ваенным дзеянням, якія адбываліся на тэрыторыі края ў розныя перыяды гісторыі: вайна 1812 г., паўстанне 1863-1864 гг., Першая сусветная война. Тэмы раскрыты фотаздымкамі, дакументамі, прадметамі, зброяй тых часоў.
У экспазіцыі “Вялікая Айчынная вайна” змешчаны матэрыялы аб ветэранах Вялікай Айчыннай войны, сведках ваенных гадоў, вайсковых злучэннях і часцях, якія удзельнічалі ў вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, партызанах і падпольшчыках, стварыўшых супраціўленне на часова акупаванай тэрыторыі. пісьмы, дакументы, узнагароды, сямейныя рэліквіі ваенных гадоў.
Белавежская пушча
экспазіцыя музея адлюстроўвае прыроду, жывёльны і раслінны свет Белавежскай пушчы, экспануюцца пудзела жывёл і птушак.
Археалогія
экспануюцца знойдзеныя на тэрыторыі раёна каменныя прылады працы: скрабкі, рубіла, сякеры, матыгі; муляжы жалезных прылад працы і керамічнага посуду.
Зменная выставачная зала
працуе з жніўня 2009 года ў музеі выстава. Кожны месяц музей наведвальнікі знаемяцца з новай выставай.
Падзеі і людзі
прысвечана гісторыі рода Тышкевічаў. Экспануецца макет Свіслачы канца XVIII - пачатку XIX стагоддзяў, рэканструяванай Вікенціям Тышкевічам з “гасцінным дваром”, “гімназіяй”, “тэатрам”, “звярынцам”, “паркам”, “гандлёвай плошчай”.
Дакументы
У зале прадстаўлены дакументы і матэрыялы аб адной з першых навучальных устаноў Беларусі – Свіслацкай гімназіі, якая была адчынена ў 1805 г. на сродкі і пры дапамозе графа Вікенція Тышкевіча. Знакамітыя выпускнікі гімназіі: Напалеон Орда, Віктар Гельтман, Восіп Кавалеўскі, Юзэф Крашэўскі, Рамуальд Траўгут, Кастусь Каліноўскі і інш.