27 чэрвеня 1990 года рашэннем калегіі Міністэрства культуры БССР Музею гісторыі ДТСААФ прысвоена званне "Народны" за велізарную працу музея па зборы і захаванню гістарычнай спадчыны, яго ўнёсак у справу патрыятычнага, грамадзянскага і маральна-палітычнага выхавання маладога пакалення. 17 жніўня 2015 гады Музей гісторыі ДТСААФ пацвердзіў званне "Народнага" музея.
Таксама музей гісторыі ДТСААФ музей быў узнагароджаны Ганаровымі граматамі шэрагу міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, грамадскіх арганізацый за працу музея. Асабліва была адзначана праца па патрыятычным выхаванні моладзі, прапагандзе гісторыі.
У залах музея праводзяцца сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, ваярамі-інтэрнацыяналістамі, ветэранамі працы і Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, знакамітымі спартоўцамі; семінары-заняткі, метадычныя зборы.