Музей мае 3 залы, інтэр'ер якіх вытрыманы ў стылі сярэднявечнага замка. Вы ўбачыце прадметы побыту, а таксама зброю, якую выкарыстоўвалі ў той час: арбалеты, дзіды, стрэлы і г. д. Акрамя таго ў музеі маецца «пакой катаванняў», які ўяўляе сабой каменны засценак, у якім знаходзіцца зброя катаў і шкілет, закованы ў кайданы.
Экскурсіі па музеі могуць быць дапоўнены анімацыйнай праграмай. Перад Вамі паўстане ажыўшы князь Андрэй Полацкі, а таксама сапраўдны сярэднявечны рыцар ў даспехах, які выклікае суперніка на бой.