Гісторыка-культурны музейны комплекс у в.Жылічы
музеі
Апісанне
Тып
Гістарычны
Размяшчэнне
Гісторыка-культурны музейны комплекс у в Жылічы размешчаны ў гістарычным будынку Жыліцкага палацава-паркавага комплексу - помніку архітэктуры XIX - XX стст. Палац узводзіўся шляхціцам Ігнатам Булгакам. Комплекс з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, якія характарызуе адметныя рысы гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна, пабудаваны ў стылі класіцызму, якому ўласцівыя сіметрычна-восевыя кампазіцыі і стрыманасць дэкаратыўнага строя. У будынку палаца размясціўся гісторыка-культурны музейны комплекс з экспазіцыямі, якія знаёмяць наведвальнікаў з бытам людзей XIX - ХХ стст.. Экспазіцыі прадстаўлена прадметамі ўжытку таго перыяду: адзенне, посуд, гліняныя вырабы, прасы, лямпы. Таксама ў музеі можна ўбачыць дыярамы палацавага комплексу і сельскай мясцовасці.
Графік працы
Адміністрацыя 9:00 - 18:00 выхадныя субота, нядзеля
Каса 9:00 - 16:30 выхадныя нядзеля, панядзелак
Экспазіцыі 9:00 - 18:00 выхадныя нядзеля, панядзелак
На мапе
Адрас
213948, Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобласць, Кіраўскі раён, в.Жылічы
Каардынаты