Мотальскі музей народнай творчасці «Нашы карані»
музеі
Апісанне
Мотальскі музей народнай творчасці адкрыты ў 1995 годзе. Асноўная мэта музея - збор, захаванне і прапаганда народных промыслаў, рамёстваў і вуснай народнай творчасці рэгіёну, што ў поўнай меры раскрываюць экспазіцыі музея і разнастайныя формы падачы экспазіцыйнага матэрыялу.
За шматгадовую працу па прапагандзе і папулярызацыі народнай творчасці і традыцыйных народных промыслаў музей узнагароджаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта РБ, Дыпламант конкурсу "Пазнай Беларусь" у намінацыі "Лепшы турыстычны аб'ект".
Музей складаецца з двух будынкаў, агульная дэманстрацыйная плошча залаў якіх складае 870 м2. Колькасць пастаянных экспазіцый у музеі: 8, часовых/перасоўных экспазіцый: 1. Агульная колькасць музейных прадметаў: 26 344, з іх асноўнага фонду: 17.773, навукова-дапаможнага: 8 571.
Музей штогод па каляндарным цыкле праводзіць культурна-масавае мерапрыемства "Выхадны дзень у музеі" с канцэртнай праграмай "Жывы гук". Гэта адно з самых цікавых абрадавых мерапрыемстваў з уключэннем дэгустацый мотальскіх высмак, песнямі і традыцыйнымі танцамі.
Экспазіцыі
Гісторыя і сялянскі побыт Прадстаўлена дыярама рынкавай плошчы Моталя XVI стагоддзя, панарама Моталя і ракі Ясельды к. XVII стагоддзя, інтэр'ер сялянскай хаты к. XIX стагоддзя, транспартныя сродкі палешукоў, вітрыны археалогіі, архіўныя дакументы.
Рамёствы і промыслы Прадстаўляе вырабы майстроў па дрэве, салома і лозапляценню, кавальству, шорнаму рамяству, унікальную калекцыю дрэваапрацоўчых інструментаў.
Земляробства Адлюстроўвае традыцыйную абраднасць круглагоднага земляробчага цыкла згодна з народным календаром. Прадстаўлены прылады працы селяніна.
Зала льноабработкі Раскрывае тэхналогію апрацоўкі лёну ручнымі прыладамі працы. Экспазіцыя абсталявана вялікай колькасцю ілюстраванага матэрыялу першай паловы XX стагоддзя.
Ткацтва Раскрывае характэрныя асаблівасці рэгіянальнага ткацтва на Палессі. Прадстаўлены тканыя вырабы (ручнікі, абрусы, посцілкі, дарожкі) Пінскага, Брэсцкага, Бярозаўскага рэгіёнаў. Цэнтральнае месца ў зале займаюць вырабы мотальскіх ткачых.
Зала адзення Адлюстроўвае нацыянальныя асаблівасці Драгічынскага, Мотальскага, Пінскага строяў адзення. Дэманструюцца галаўныя ўборы, фартухі, верхняе зімовае і восеньскае адзенне. Экспазіцыю залы дапаўняе багаты ілюстраваны матэрыял першай паловы XX стагоддзя.
Абрады Комплекс матэрыялаў залы знаёміць з абрадамі (зімовымі, вясновымі, летнімі, восеньскімі, сямейнымі) і традыцыямі іх багатага правядзення.
Млынарная справа Размешчаны ў будынку млына. Знаёміць з гісторыяй развіцця мукамольнай справы ў мястэчку.
Выставачная зала На рэгулярнай аснове праводзяцца выставы: фондавыя (вышыўка, ткацтва, малюнак на шкле, посуд, драўляная скульптура; тэматычныя (дасягненні майстроў Брэстчыны).
Графік працы
Адміністрацыя 10:00 - 17:00 без выходных
Каса 10:00 - 17:00 без выходных
Экспазіцыі 10:00 - 17:00 без выходных
На мапе
Адрас
225822 Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобл., Іваноўскі р-н, Моталь, пл. Леніна
Каардынаты