Фонд музея налічвае больш за 9 тыс. адзінак захоўвання. Навуковы і мастацкі праект новай музейнай экспазіцыі створаны супрацоўнікамі Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е.Р. Раманава. Экспазіцыя музея адлюстроўвае асноўныя этапы гісторыі Горацкага краю, пачынаючы з глыбокай старажытнасці і да сучаснасці. Тут прадстаўлены: археалагічнае спадчына Горацкага краю, этнаграфічныя асаблівасці рэгіёну, Горкі павятовыя, куток аптэкара, фотаатэлье пачатку ХХ стагоддзя, гісторыя Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, рэвалюцыйныя падзеі, усталяванне савецкай улады на тэрыторыі Горацкага раёна, падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пасляваеннае аднаўленне краю, літаратурныя традыцыі Горацкай зямлі, сучаснае развіццё культуры. У адным з залаў музея размясцілася мультымедыйнае абсталяванне з сэнсарным экранам і праектарам. Наведвальнікі маюць магчымасць праглядзець відэаролік аб Горацкім краі, а таксама з дапамогай інтэрактыўнай карты горада і раёна здзейсніць віртуальную экскурсію па найбольш цікавым гістарычным і культурным аб`ектам рэгіёну.
У Горацкім раённым гісторыка-этнаграфічным музеі рэгулярна праходзяць выставы мастацкіх твораў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтваў.