Слуцкі краязнаўчы музей
музеі
Апісанне
Слуцкі краязнаўчы музей заснаваны ў верасні 1952, адкрыты для наведвальнікаў 7 лістападзе 1952 У музеі сабраны помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры, звязаныя з гісторыяй і прыродай краю. Функцыянуюць выставачная зала і 6 экспазіцыйных залаў, бібліятэка, архіў. Экспазіцыя музея распавядае пра гісторыю Слуцкага краю з самых старажытных часоў да сучаснасці. Агульная колькасць музейных прадметаў складае 40 415, з іх 30 210 музейных прадметаў осноўнага фонда, 10 205 навукова-дапаможнага.У структуру Слуцкага краязнаўчага музея ўваходзяць філіялы Музей этнаграфіі і Галерэя мастацтваў.
Экспазіцыі
экспазіцыя прадстаўлены калекцыі Археалогія, Дакументы, Фотадакуманты, "Шкло. Фарфор", Нумізматыка, якія дэманструюць гісторыю Случчыны з самых старажытных часоў да сучаснасці.
”Гісторыя Слуцкага княства”
”Родная прырода”
”Побыт гараджан XIX - пач. XX стст. ”
”Найстарэйшая школа Беларусі - Слуцкая гімназія” дакументы і матэрыялы аб Слуцкай гімназіі і яе самых вядомых выпускніках - астраномаў В. Церасскім, заснавальніку адной з галін медыцыны А. Красоўскім, канструктару ў галіне ракетабудавання С. Косбергу і інш.
”Край у гады Вялікай Айчыннай вайны”
”Касманаўтыка і Случчына”
”Случчына спартыўная”
Археалогія жаночыя ўпрыгажэнні, унікальныя шахматныя фігуркі з косці і дрэва, посуд XII-XIII стст.
”Побыт і заняткі сялян Слуцкага ўезда XIX - пач. ХХ стст. ” у экспазіцыі прадстаўлены нацыянальныя касцюмы, прадметы хатняга ўжытку, вырабы мясцовых майстроў ткацтва, пляцення і дрэваапрацоўкі.
Галерэя мастацтваў выставы жывапісу і графікі сучасных беларускіх і замежных мастакоў.
Графік працы
Адміністрацыя 08:00 - 17:00 выхадныя субота, нядзеля
Каса 10:00 - 18:00 выхадныя панядзелак
Экспазіцыі 10:00 - 18:00 выхадныя панядзелак
На мапе
Адрас
223610, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., г. Слуцк, вул. Леніна, 171
Каардынаты