Валожынскі раённы краязнаўчы музей
музеі
Апісанне
Рабочая група па стварэнні Валожынскага краязнаўчага музея была створана ў 1997 годзе, яна праводзіла работы па зборы прадметаў музейнага значэння, звязаных з гісторыяй Валожынскага раёна. Музей быў заснаваны ў 2000 года. Для наведвальнікаў працуе з лютага 2010 года. На дадзены момант дэманстрацыйная плошча музейных залаў складае 282 м2, агульная колькасць музейных прадметаў 5 625, з іх асноўнага фонда 2 424, навукова-дапаможнага 3201. Сярод экспанатаў музея грамафон 1952 года выпуску, шалі падлогавыя з камплектам гір, датаваныя 1899 годам, малітоўнік канца XIX стагоддзя, а таксама літаратурна-навуковы часопіс "Каласы", выдадзены ў Вільні ў 1937 годзе. Музей пастаянна папаўняецца новымі прадметамі як падчас навуковых экспедыцый супрацоўнікаў, так і сіламі мясцовых жыхароў.
Экспазіцыі
Археалогія. Валожын старажытныя прылады працы, упрыгожванні, фрагменты керамікі з замчышча і гарадзішча Валожынскага раёна.
Адзенне. Абутак. Ткацтва прадметы жаночага і мужчынскага адзення, абутак, вырабы з тканін ручной працы, спадніцы, блузкі, сукенкі, кашулі, паясы, ручнікі.
Дакументацыя Валожыншчыны дакументы пачатку ХIХ-ХХ стст. з жыцця жыхароў Валожынскага раёна, самы стары дакумент датаваны 1801 годам.
Друк друкаваныя выданні першай паловы ХХ стагоддзя.
Манеты і грошы манеты і папяровыя грашовыя знакі ХIХ-ХХ стст.
Этнаграфія Валожынскага раёна прылады працы, якія выкарыстоўваюцца на Валожыншчыне, кованые вырабы з жалеза.
Валожын на фотаздымках фотаздымкі відаў Валожына, мястэчак Валожынскага раёна, вядомых людзей, партызан.
Графік працы
Адміністрацыя 08:00 - 17:00 выхадныя субота, нядзеля
Каса 08:00 - 17:00 выхадныя субота, нядзеля
Экспазіцыі 08:00 - 17:00 выхадныя субота, нядзеля
На мапе
Адрас
222357, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., г. Валожын, вул. М. Горкага, 9
Каардынаты