Музей размешчаны ў будынку агульнай плошчай 178 м2, уключае 6 пастаянных экспазіцый. Агульная колькасць музейных прадметаў каля 50 тысяч. Філіял музея: Музей Народнай славы ў в. Зембін. У Музеі Народнай славы шырока асветленая тэма партызанскага руху і барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на Барысаўшчыне. Таксама ў музеі в. Зембін ў выставачнай зале знаходзяцца мазаікі мастачкі Надзеі Хадасевіч-Ляжы і рэпрадукцыі карцін, перададзеных ёю ў дар жыхарам в. Зембін.
У навукова-даследчай працы супрацоўнікі музея вялікую ўвагу надаюць тэме вайны 1812 года, яны ўдзельнічаюць у навукова-практычных канферэнцыях, выступаюць на радыё, тэлебачанні, у друку, а таксама займаюцца рэканструкцыяй гэтага перыяду. Музей праводзіць культурна-масавыя мерапрыемствы. З лістапада па студзень у школьных установах праводзіцца выстава-лекцыя навагодніх і калядных паштовак XX стагоддзя "Сэрца сэрцу вестку падае". Па запыце ў школах праводзіцца выстава-лекцыя грашовых знакаў канца XIX - пачатку XX стст. "Гісторыя грошай", лекцыя пра асабістыя карэспандэнцыі байцоў часоў Вялікай Айчыннай вайны "Франтавыя лісты".
Заўвагі: час працы з аўторка па чацвер - 9:00 - 18:00, субота-нядзеля - 9:00 - 17:00. Выходны - панядзелак.