Хойніцкі раённы краязнаўчы музей
Хойніцкі раённы краязнаўчы музей адкрыты 25 лістапада 1982 г. на грамадскіх пачатках па рашэнні раённага выканаўчага камітэта. Пад музей быў выдзелены будынак былой канторы спажывецкага грамадства. У 1993 годзе музей перанеслі ў будынак былой бібліятэкі. 5 верасня 2010 г, у сувязі з святкаваннем Дня беларускага пісьменства, адбылося адкрыццё новай экспазіцыі музея ў рэканструяваным гістарычным будынку - сядзібным доме Аўраамавых. Філіял Хойніцкага раённага краязнаўчага музея - Дом-музей І.П. Мележа ў в Глінішча, з'яўляецца структурным падраздзяленнем аддзела культуры Хойніцкага райвыканкама. У снежні 2004 года па шматлікіх просьбах перасяленцаў і ўдзельнікаў ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС было прынята рашэнне Хойніцкага райвыканкаму «Аб стварэнні музея "Трагедыя Чарнобыля"» у аграгарадку "Судкова". У 2012 годзе ў выніку рэарганізацыі ў склад музея на правах асобнай экспазіцыі увайшоў музей "Трагедыя Чарнобыля".
Музей размешчаны ў адным будынку дэманстрацыйнай плошчай залаў 488,22 кв. м. з двума пастаяннымі экспазіцыямі. Агульная колькасць музейных прадметаў складае 4864, з іх асноўнага фонду - 3464, навукова-дапаможнага - 1400. З культурна-масавых мерапрыемстваў у музеі праводзяцца: урокі мужнасці "Ва славу Айчыны» - да Дня абаронцы Айчыны і Узброеных сіл РБ (Сустрэча з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны), у красавіку ў сектары «трагедыя Чарнобыля» праходзіць вусны часопіс «Жыве памяць пра герояў ў нашых сэрцах», сустрэча школьнікаў з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны - да Дня Перамогі, у маі праводзіцца акцыя «Ноч музея».
Фота - Хойніцкі раённы краязнаўчы музей
Экспазіцыі - Хойніцкі раённы краязнаўчы музей
- калекцыі нумізматыка, баністыкі, фалерыстыка, прадметы побыту і этнаграфіі, фотадакументы, дакументы, асабістыя рэчы удзельнікаў ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС.
Графік працы Хойніцкі раённы краязнаўчы музей
- Адміністрацыя 09:00 - 18:00 выхадныя панядзелак
- Каса 09:00 - 18:00 выхадныя панядзелак
- Экспазіцыі 09:00 - 18:00 выхадныя панядзелак