”Гісторыя краю з старажытнасці да пачатку XX ст. Этнаграфія”
у сваю калекцыю ўключае прадметы археалогіі, побыту, кераміку, прылады працы. Усяго налічваецца 78 экспанатаў. Экспазіцыя распавядае аб асноўных гістарычных падзеях, якія адбываліся на землях краю, пра жыццё на гэтых тэрыторыях з дапамогай аўтэнтычных музейных прадметаў (прылады працы, адзенне, мэбля).
”Гісторыя савецкага народа”
налічвае 23 экспаната: дакументы, друкаваныя выданні, скульптуры, жывапіс, якія распавядаю аб перамозе Кастрычніцкай рэвалюцыі, яе удзельніках - ураджэнцаў раёна, аб двух інтэрвенцыя. У экспазіцыі знайшлі адлюстраванне асноўныя падзеі ў культурным жыцці (20 гг. ХХ ст.) краіны.
”Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі”
сваёй экспазіцыяй (баністыка, дакументы, друкаваныя выданні) знаёміць з цяжкасцямі аднаўлення народнай гаспадаркі, героямі працоўнага фронту, якія працавалі на будаўніцтве БАМа. Надаецца ўвага развіццю культуры і літаратуры.
”Пачатак і асноўныя бітвы Вялікай Айчыннай вайны”
ўключае ў сою калекцыю 25 экспанатаў з дакументаў, рэчаў, узнагарод і зброі тых часоў. Экспазіцыя прысвечана пачатку Вялікай Айчыннай вайны і тым, хто прымалі удзел у абароне Брэсцкай крэпасці, бітвах пад Масквой, Сталінградам і на Курскай дузе.
"Фарміраванню Барысаўска-Бягомльскай партызанскай зоны" ўключае 152 экспаната (дакументы, друкаваныя выданні, зброі, рэчы), у тым ліку панараму "Падземны шпіталь, манты самалёта". Экспазіцыя распавядае аб фарміраванні барысаўскі-Бягомльскай партызанскай зоны, побыце партызан, дзейнасці Бягомльскага аэрадрома з падземным шпіталем і аб друкаванай дзейнасці брыгады "Жалязняк".
"Вызваленне раёна ад захопнікаў" акрамя 53 экспанатаў мае дыяраму "Пераправа праз Бярэзіну", экспануе бюсты землякоў - Герояў Савецкага саюза, рэчы і фатаздымкі ветэранаў 277 і 306 СД, якія вызвалялі Докшыцкі раён.
”Зараджэння партызанскага руху ў раёне”
налічвае 86 экспанатаў, сярод якіх найбольш каштоўнымі з'яўляюцца дакументы, рэчы, скульптуры, ваенная рыштункі і прылады. Экспазіцыя распавядае пра арганізацыю падполля і абразаванні партызанскай брыгады "Жалязняк", асноўных яе аперацыях у 1941-1942 гг., камісара С.С. Манковіч і камбрыга І.Ф. Ціткова