Таксама ў музеі праходзяць майстар-класы для дзяцей:
Майстар-клас «Мой замак» :
На майстар-класе кожны ўдзельнік стварае свой першы замак на аснове спецыяльнай нарыхтоўкі з шчыльнай паперы, а таксама з выкарыстаннем нажніц і клею. Майстар-клас суправаджаецца старажытнай музыкай і відэашэрагам замкаў Беларусі. У працэсе стварэння вядучы майстар-класа знаёміць удзельнікаў са структурай і гісторыяй сярэднявечных замкаў, натхняе на вандроўкі і вывучэнне роднага краю.
Майстар-клас «Звяры пушчы» :
Майстар-клас дазваляе юным удзельнікам праз творчасць пазнаёміцца з фаунай нацыянальнага прыроднага запаведніка Белавежская пушча. Пры дапамозе такога прыемнага і яркага матэрыялу як фетр, удзельнікі ствараюць аб'ёмныя аплікацыі звяроў (на выбар). Узняўшы на палачку, лёгка і з задавальненнем можна выкарыстоўваць іх для хатняга тэатра, займальнага урока, ўпрыгожвання інтэр'еру.
Майстар-клас «Герб горада» :
На майстар-класе ўдзельнікі аналізуюць гербы знакамітых родаў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, а таксама ствараюць свае ўласныя на шчыльнай фігурнай нарыхтоўцы пры дапамозе трафарэтаў і фарбаў.
Майстар-клас «Рыцар і прынцэса» :
Удзельнікі афармляюць фарбамі драўляную фігурку ў форме рыцара або прынцэсы на выбар. Майстар-клас суправаджаецца слайд-шоў з выявамі знакамітых прынцэс і каралеў, князёў і княгінь, рыцараў і палкаводцаў.