Купалаўскі мемарыяльны запаведнік Ляўкі
музеі
Апісанне
Тып
Літаратурны
Размяшчэнне
Філіял “Ляўкі” заснаваны паводле пастановы ЦК КП(б)Б і СНК БССР ад 04.08.1945 № 1139-292 “Аб увекавечанні памяці Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы”. У 1978 г. створаны Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Ляўкі” (агульная плошча 19 га) і з'яўляецца філіялам Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. У склад мемарыяльнага комплексу ўваходзяць дача Купалы, будынак былой канторы Копыскага лясніцтва, домік шафёра, гасцініца, гаспадарчыя пабудовы, гараж, у якім экспануецца машына пісьменніка “Шэўрале”, падараваная яму ўрадам БССР у 1939 г., помнік “Восень паэта” (скульптар А. Анікейчык), участак лесу, зона масавых гулянняў. Экспазіцыя складаецца з дзвюх частак. Літаратурна-дакументальная частка размешчана ў будынку былой канторы Копыскага лясніцтва, што уцалеў падчас апошняй вайны. У гэтым доме летам 1935 г. жыў Янка Купала ў сям’і ляснічага М.І. Шыманскага, пакуль будавалася дача. У 1962 г. да 80-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы тут была ўсталявана мемарыяльная дошка. У 1962-1977 гг. філіял працаваў на грамадскіх пачатках. У 1977 і 1982 гг. экспазіцыя мадэрнізавана і значна пашырана: асноўным экспазіцыйным аб’ектам стала рэканструяваная дача Янкі Купалы (мемарыяльная зона), узведзеная па ўрадавай пастанове да 30-годдзя творчай дзейнасці Песняра. У полымі вайны дача паэта згарэла. Дачны дом пісьменніка быў адноўлены ў 1981 г. па праекту Я. Раманоўскага і Ф. Анісовіча.
Графік працы
Адміністрацыя 10:00 - 17:00 выхадныя панядзелак
Каса 10:00 - 17:00 выхадныя панядзелак
Экспазіцыі 10:00 - 17:00 выхадныя панядзелак
На мапе
Адрас
211038, Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, Аршанскі раён, в. Ляўкі
Каардынаты