У 2005 годзе калектыў музея быў узнагароджаны дыпломам упраўлення культуры Мінаблвыканкама, як пераможца абласнога агляду-конкурсу стану работы дзяржаўных музеяў вобласці, прысвечанага 60-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў намінацыі «Навукова-асветніцкая праца». У 2006 годзе музей стаў пераможцам абласнога штогадовага спаборніцтва сярод аддзелаў культуры раённых выканаўчых камітэтаў і ўстаноў культуры вобласці на лепшую пастаноўку работы па развіцці культуры ў намінацыі «Лепшы музей года». У 2008 годзе «Капыльскі раённы краязнаўчы музей» быў намінаваны на спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва «За духоўнае адраджэнне». У 2009 годзе рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта калектыву музея была прысуджана спецыяльная прэмія ў намінацыі «Музейная справа».
З культурна-масавых мерапрыемстваў у музеі праводзяцца лекцыі «Культура і побыт габрэйскага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў XIX - пачатку XX стст.», «Эдвард Вайніловіч - асветнік Капыльской зямлі», «Гісторыя развіцця ткацтва на Капыльшчыне», «Ручнік - яркі носьбіт традыцый ткацтва на Капыльшчыне»; на аснове музейных калекцый у выглядзе інтэрактыўных гульняў праходзяць музейныя ўрокі: «Ліст з 1944 г.», «Пачатковая школа», «Рэчы з бабулінага гарышча», «Падарожжа ў мінулае»; кожную суботу ў экспазіцыі праходзіць музейнае мерапрыемства «Апекуны шчасця», якое раскрывае ролю прадметаў этнаграфіі ў правядзенні беларускага вяселля. Навукова-даследчая дзейнасць музея накіравана на ажыццяўленне сумесных праектаў: «Уклад у сусветную культуру ураджэнцаў Капыльшчыны, якія эмігравалі ў пачатку ХХ стагоддзя» (з Германіяй), «Зялёны маршрут: міжрэчча Мажі і Марочы» (з ПРААН), «Апекуны шчасця» (з Германіяй), «Габрэі: культура і побыт» (з Ізраілем).
Заўвага: 2 нядзелюямесяца - уваход вольны.