Музей размешчаны ў 4 будынках, у тым ліку 3 арандуюцца. Дэманстрацыйная плошчаа залаў складае 457 м2 з двума сталымі і двума часовымі зменнымі экспазіцыямі. Агульная колькасць музейных прадметаў складае 24705, з іх асноўнага фонду - 11286, навукова-дапаможнага - 12419. Супрацоўнікі музея расказваюць аб таямніцах жывёльнага і расліннага свету, вучаць наведвальнікаў назіраць за навакольным асяроддзем, аналізаваць, параўноўваць з'явы, разважаць. Навукова-даследчая праца, якая праводзіцца ў музеі накіравана на апісанне экспанатаў, якія паступаюць у музей, апісанне навуковага пашпарта для кожнага прадмета.