Экспазіцыя музея адкрываецца раздзелам "Дзісна - горад музей" і ўключае ў сябе матэрыялы, звязаныя з гісторыяй горада. Раздзел «Ад старажытнасці да сучаснасці» распавядае пра гісторыю ўзнікнення горада, першых паселішчах на месцы Дзісны. У экспазіцыі прадстаўлены вынікі археалагічных раскопак. Асобная зала музея прысвечана прадметам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і прадметах побыту XIX - XX стагоддзяў як Дзісенскага раёну, так і іншых рэгіёнаў Беларусі. Асаблівы ўпор зроблены на прадметы народных промыслаў: ткацтва, пляценне з лазы, рукадзелле.
Яшчэ адна зала прысьвечаны габрэйскаму насельніцтву Дзісенскага раёна і яго ўнёску ў развіццё горада, а таксама трагедыі Другой Сусветнай вайны - халакосту.